Калеб Кушынг
| Калеб Кушынг | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Caleb Cushing | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | John J. Crittenden[d] | ||||||
| Пераемнік | Джэрэмайя С. Блэк | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
17 студзеня 1800[1] |
||||||
| Смерць |
2 студзеня 1879[1] (78 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Джон Ньюмарч Кушынг[d][3] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | дыпламатыя[4], палітыка[4] і права[4] | ||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Калеб Кушынг (англ.: Caleb Cushing; 17 студзеня 1800 — 2 студзеня 1879) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын багатага караблебудаўнікі з штата Масачусетс. У 13 гадоў паступіў у Гарвардскі універсітэт, скончыў яго ў 17-гадовым узросце, з 1824 займаўся юрыдычнай практыкай. У 1825—1834 (а таксама і ў далейшым у розныя гады) быў дэпутатам кангрэса штата з перапынкам у 1829—1831 — гэтыя гады Кушынг правёў у Іспаніі, прысвяціўшы затым гэтаму падарожжу кнігу «Успаміны пра Іспанію» (англ. «Reminiscences of Spain», 1833).
У 1835 пачынаецца кар'ера Кушынга як федэральнага палітыка. У 1835—1843 ён сенатар. У 1843—1845 надзвычайны і паўнамоцны амбасадар ЗША ў Кітаі (ў 1844 заключыў першы дзяржаўны дагавор паміж ЗША і Кітаем). У 1853—1857 Генеральны пракурор ЗША. У далейшым Кушынг выконваў шэраг складаных дыпламатычных місій, у тым ліку быў удзельнікам дэлегацыі ЗША на перамовах у Калумбіі аб пракладцы Панамскага канала (1868) і на пасяджэнні міжнароднага трыбунала ў Жэневе па справе «Алабамы» (1871). Нарэшце, у 1874—1877 Кушынга быў надзвычайным і паўнамоцным паслом ЗША ў Іспаніі.
Юрыдычны і дыпламатычны вопыт Кушынга быў вялікі, але яго палітычная пазыцыя заўсёды адрознівалася непаслядоўнасць: так, падчас Грамадзянскай вайны ён падтрымаў Поўнач, хоць да гэтага выступаў супраць адмены рабства. Менавіта вядомая непасьлядоўнасьць Кушынга выклікала недавер да яго шматлікіх амерыканскіх палітыкаў, у выніку чаго ён не быў ў 1874 зацверджаны на пасаду суддзі Вярхоўнага суда ЗША.
Акрамя згадвальных Іспанскіх успамінаў, Кушынгу належыць яшчэ некалькі кніг, у тым ліку «Агляд апошняй рэвалюцыі ў Францыі» (англ. «Review of the late Revolution in France», 1833) і кніга пра Вашынгтонскім дагаворы (англ. «The Treaty of Washington», 1873).
Зноскі
- ↑ а б Caleb Cushing // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ (not translated to en) Broken Glass: Caleb Cushing and the Shattering of the Union — Kent State University Press, 2005. — P. 3. — 482 p. — ISBN 978-0-87338-841-2
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- Генеральныя пракуроры ЗША
- Нарадзіліся 17 студзеня
- Нарадзіліся ў 1800 годзе
- Нарадзіліся ў акрузе Эсэкс (Масачусетс)
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 1879 годзе
- Памерлі ў Масачусетсе
- Пахаваныя ў Масачусетсе
- Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Выпускнікі Гарварда
- Асобы
- Паслы ЗША ў Іспаніі
