Калегіум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Комплекс езуіцкага калегіума ў Оршы

Кале́гіум (ад лац.: collegium — таварыства, садружнасць) — закрытая сярэдняя, радзей вышэйшая навучальная ўстанова ў XVIXIX стст. Адкрывалі калегіумы пераважна езуіты. Лічыліся свецкімі, аднак сістэма навучання была падпарадкавана інтарэсам ордэна. Вывучаліся: тэалогія, лацінская і грэчаская мовы, літаратура, геаграфія, гісторыя, сем вольных мастацтваў і інш. Адукацыя была бясплатнай і даступнай для прадстаўнікоў іншых канфесій. Поўны калегіум уключаў 5—6-гадовы курс сярэдняй школы (ніжэйшае і вышэйшае аддзяленні), 3-гадовы курс філасофіі, 4-гадовы — тэалогіі.

Калегіум уяўляў сабой комплекс разнастайных рознапавярховых будынкаў, у т.л. мог уключаць школу, інтэрнат, касцёл, капліцы, кляштар, службовыя памяшканні і інш. Займаў значную тэрыторыю ў цэнтры населенага месца, меў унутраныя двары.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Пінскі езуіцкі калегіум

На Беларусі першы калегіумы адкрыты ў 1570 г. у Вільні1579 г. — Віленская акадэмія). Да сярэдзіны XVIII ст. іх было 16: у Полацку1812 г. — Полацкая езуіцкая акадэмія) і Пінску поўныя, у Нясвіжы, Гродне, Мсціславе, Навагрудку, Оршы, Віцебску, Брэсце з курсам філасофіі, у Мінску, Магілёве, Слоніме, Слуцку, Бабруйску і інш. мелі статус сярэдніх навучальных устаноў.

Акрамя езуіцкіх на Беларусі найбольшае распаўсюджанне ў XVIII ст. атрымалі калегіумы ордэна піяраў. Існавалі ў Шчучыне, Зэльве, Расонах, Драгічыне, Віцебску і інш.

У 1773 г. са скасаваннем ордэна езуіцкія калегіумы перададзены Адукацыйнай камісіі. На беларускіх землях, якія ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, праіснавалі да 1820 года. У пачатку 1830-х гг. усе калегіумы рэарганізаваны ў прыходскія, павятовыя вучылішчы і гімназіі або зачынены.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]