Калегія тыцыяў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калегія тыцыяў (лац.: Titii sodales, Titienses, Sacerdotes Titiales Flaviales) - рымская жрэчаская калегія.

Згодна з Тацытам[1] калегія тыцыяў была створана Ромулам з мэтай заснавання сабінскіх свяшчэнных устаноў[2] і загадвання культам цара Ціта Тацыя[3][4]; Варон Рэацінскі[5] прыводзіць версію аб ставрэнні самім Цітам Тацыям калегіі жрацоў, якія назіралі за палётам птушак. Згодна са Светоніям, Актавіян Аўгуст аднавіў асобныя даўно забытыя абрады, якія здзяйсняліся тыцыямі ў мінулыя часы.

Згодна з тлумачэннем Момзена[6] прыгарадная абшчына (трыба) сабінян ці тыцыяў некалі мела сваіх асобных жрацоў-аўгураў і свае парадкі здяйснення аўспіцый і інаўгурацый, якія было вырашана захаваць падчас зліяння абшчын. З цягам часу мінулыя адрозненні ў дзейнасці тыцыяў згладзіліся і іх sacra страцілі сваё значэнне, чым і тлумачыцца бяздзейнасць гэтай калегіі ў гістарычны час.

Зноскі

  1. Публій Карнелій Тацыт. Гісторыя, ІІ, 95
  2. Публій Карнелій Тацыт. Аналы, I, 54
  3. Публій Карнелій Тацыт, Аналы, II, 83
  4. Публій Карнелій Тацыт Аналы, II, 95
  5. Марк Тэрэнцый Варон, Аб лацінскай мове, V, 85
  6. Тэадор Момзен. Die Tatiuslegende у «Hermes», XXI

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]