Каледжы аб'яднанага свету

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каледжы аб'яднанага свету (КАС), Каледжы міжнароднай супольнасці (англ.: United World Colleges, UWC)[1] — група навучальных устаноў у розных краінах, якія сваёй галоўнай мэтай лічаць развіццё ўзаемаразумення паміж народамі праз адукацыю. Прыём навучэнцаў з Беларусі — з 1994 г.

Асноўныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып МБ.
Месцазнаходжанне каледжаў.

У большасць каледжаў міжнароднай супольнасці прымаюцца навучэнцы, якія маюць 16 — 17 гадоў, па конкурсе, тэрмін навучання — 2 гады. Навучанне вядзецца па праграме МБ — міжнароднага бакалаўрата (англ.: International Baccalaureate, IB). Выпускнікі атрымліваюць дыплом, які прызнаецца болей чым у 130 краінах, і з ім могуць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Нур.

Ініцыятарам заснавання першага каледжа быў нямецкі педагог і грамадскі дзеяч Курт Хан. Цяпер працуюць 15 такіх каледжаў (2014). Нацыянальныя камітэты, якія іх прадстаўляюць, дзейнічаюць болей чым у 120 краінах, адкуль вядзецца прыём навучэнцаў.

Каледжы, іх выпускнікі, нацыянальныя камітэты і іншыя арганізацыі і асобы, якія маюць дачыненне да каледжаў, складаюць сусветны рух Каледжаў міжнароднай супольнасці (англ.: UWC International). Старшыня руху з 1995 году — Яе Вялікасць каралева Іарданіі Нур.

Галоўная задача адукацыі — гэта забеспячэнне пяці якасцей у чалавеку: дапытлівасці; духу, які не прызнае паразы; настойлівасці ў дасягненні мэты; гатоўнасці да самаадрачэння; і, перш за ўсё, спагады.

— Курт Хан.

Каледжы[правіць | правіць зыходнік]

Атлантычны каледж. Выгляд з заліву.
Паўднёваафрыканскі каледж. Інтэрнат.
Каледж «Лі По Чун», выгляд зверху.
Паўночны каледж.
Каледж Месцазнаходжанне Год заснавання
Атлантычны каледж аб'яднанага свету (англ.)  г. Ланілтыд-Ваўр, горад-графства Бро-Моргануг, Сцяг Княства Камры (Уэльса) Княства Камры (вал.) — г. Лантвіт-Мэйджар, горад-графства Вэйл-оф-Гламорган, Княства Уэльс (англ.),
Вялікабрытанія Вялікабрытанія
1962
Каледж аб'яднанага свету ў Паўднёва-Усходняй Азіі (малайск.) (англ.)  Сінгапур Сінгапур 1971
Каледж аб'яднанага свету імя Л. Б. Пірсана (англ.)  г. Вікторыя, Сцяг правінцыі Брытанская Калумбія правінцыя Брытанская Калумбія,
Канада Канада
1974
Паўднёваафрыканскі каледж аб'яднанага свету «Уотэрфорд-Камхлаба» (мова свазі) (англ.)  г. Мбабанэ,
Свазіленд Свазіленд
1963, статус КАС з 1981
Эмблема Заходнеамерыканскага каледжа Заходнеамерыканскі каледж аб'яднанага свету імя А. Хаммэра (англ.)  г. Мантэсума, акруга Сан-Мігель, Сцяг штата Нью-Мексіка штат Нью-Мексіка,
Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
1982
Адрыятычны каледж аб'яднанага свету (італ.)  (англ.)  г. Дуіно, Герб камуны Дуіно-Аўрысіна камуна Дуіно-Аўрысіна, Герб правінцыі Трыестправінцыя Трыест, рэгіён Фрыулі-Венецыя-Джулія,
Італія Італія
1982
Сельскагаспадарчы каледж аб'яднанага свету імя С. Балівара (англ.)  г. Барынас, Сцяг штата Барынас штат Барынас,
Венесуэла Венесуэла
1986, статус з 1987
Каледж аб'яднанага свету «Лі По Чун» (кіт.)  (англ.)  Ганконг г. Ганконг,
Кітай Кітай
1992
Паўночны каледж аб'яднанага свету Чырвонага Крыжа (нарв.)  (англ.)  в. Флекке, Герб камуны Фьялер камуна Фьялер, Герб фюльке Сагн-ог-Фьюране фюльке Сагн-ог-Фьюране,
Нарвегія Нарвегія
1995
Каледж аб'яднанага свету «Махіндра» (англ.)  в. Хубавалі, талука Мульшы, акруга Пуна, штат Махараштра,
Індыя Індыя
1997
Каледж аб'яднанага свету ў Коста-Рыке (ісп.)  (англ.)  г. Санта-Ана, Сцяг правінцыі Сан-Хасэ правінцыя Сан-Хасэ,
Коста-Рыка Коста-Рыка
2000, статус з 2006
Каледж аб'яднанага свету ў Мостары (англ.)  Сцяг г. Мостар г. Мостар, Сцяг кантона Герцагавіна-Нерэтва кантон Герцагавіна-Нерэтва, Сцяг Федэрацыі Босніі і Герцагавіны Федэрацыя Босніі і Герцагавіны,
Боснія і Герцагавіна Боснія і Герцагавіна
2006
Каледж аб'яднанага свету ў Маастрыхце Сцяг г. Маастрыхт г. Маастрыхт, Сцяг правінцыі Лімбург правінцыя Лімбург,
Нідэрланды Нідэрланды
2009
Каледж аб'яднанага свету ў Дыліжане (арм.)  (англ.)  г. Дыліжан, марз Тавуш,
Арменія Арменія
2014
Каледж аб'яднанага свету імя Р. Боша (англ.)  Сцяг г. Фрайбург г. Фрайбург, Сцяг зямлі Бадэн-Вюртэмберг зямля Бадэн-Вюртэмберг,
Федэратыўная Рэспубліка Германіі, да 1990 Германія
2014

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вілем-Аляксандр.‎

Каледжы аб'яднанага свету, у прыватнасці, скончылі:

Паўлас.‎

(Звесткі на 2014 г.)

Зноскі

  1. Міжнародная назва: United World Colleges — «Каледжы аб'яднанага свету», у Беларусі выкарыстоўваецца таксама найменне «Каледжы міжнароднай супольнасці».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]