Каледж Святога Ігнація Лаёлы
Выгляд
| Каледж Святога Ігнація Лаёлы | |
|---|---|
| літ.: Šv. Ignaco Lojolos kolegija | |
| | |
| Арыгінальная назва | літ.: Šv. Ignaco Lojolos kolegija |
| Міжнародная назва | англ.: St. Ignatius of Loyola University of Applied Sciences |
| Заснаваны | 2010 |
| Тып | каледж |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Каўнас |
| Сайт | ilk.lt |
Каледж Святога Ігнація Лаёлы (літ.: Šv. Ignaco Lojolos kolegija) — літоўская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе рэалізацыю прафесійных навучальных праграм неўніверсітэцкага ўзроўню. Сядзіба ўстановы знаходзіцца ў Каўнасе. Заснавальнік — Каўнаская рымска-каталіцкая архідыяцэзія.
Гэта незалежная каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова, якая накіравана на правядзенне інтэграваных навуковых і бізнес-праграм, якія кіруюцца на аснове Ігнацыянскай педагагічнай парадыгмы. Шмат увагі ў педагагічным працэсе надаецца выхаванню хрысціянскіх каштоўнасцей і развіццю пачуцця прыналежнасці да супольнасці, а таксама сацыяльнай адказнасці.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каледж Святога Ігнація Лаёлы- Сайт установы
- ↑ GRID Release 2018-06-25 — 2018-06-25 — 2018. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.6683654