Калектывіст (уваравіцкая раённая газета)
Выгляд
| «Калектывіст» | |
|---|---|
| Тып | раённая газета |
| Заснавальнік |
Уваравіцкі райкам КП(б)Б Уваравіцкі раённы Савет дэпутатаў |
| Заснавана | снежань 1930 |
| Спыненне публікацый | 18 красавіка 1962 |
| Мова | беларуская |
| Галоўны офіс | Уваравічы, Гомельская вобласць, Беларуская ССР |
«Калектыві́ст» — раённая газета Уваравіцкага раёна, якая выдавалася з 1930 па 1962 год.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Даваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Газета заснавана ў снежні 1930 года як орган Уваравіцкага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гомельскай вобласці. Выходзіла да 7 жніўня 1941 года[1].
У гады вайны
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Вялікай Айчыннай вайны газета з’яўлялася органам Уваравіцкага падпольнага райкама КП(б)Б. Вядомы 4 нумары (№ 1–4), якія выйшлі ў перыяд з 20 верасня да 22 кастрычніка 1943 года на беларускай мове[1].
Пасляваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вызвалення Беларусі выданне працягнулася пад назвай «Сцяг Ільіча» як орган Уваравіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне было спынена на № 31 18 красавіка 1962 года ў сувязі са скасаваннем Уваравіцкага раёна[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 «КАЛЕКТЫВІСТ». Беларуская энцыклапедыя. Праверана 19 снежня 2025.