Калемегдан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калемегдан?
Асноўная інфармацыя
Тыппарк
Размяшчэнне
44°49′28″ пн. ш. 20°27′02″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калемегдáн (сербск.: Калемегдáн) — парк у старой частцы Бялграда (Сербія), адзін з найстарэйшых паркаў Еўропы. Знаходзіцца побач з Бялградскай крэпасцю, у абшчыне Стары-Град.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад турэцкай назвы «Замкавая плошча» (турэцк.: Kale Meydanı). Паводле іншай версіі назва Калемегдан паходзіць ад двух турэцкіх слоў «Kale» («крэпасць») і «Megdan» («бітва»). Туркі называлі Калемегдан Фікір-байыр (fikir bayır), «узгорак разважання». Цяпер даволі часта Калемегданам называюць саму Бялградскую крэпасць. Парк падзелены на Малы Калемегдан і Вялікі Калемегдан.

Мастацкі павільён «Цвета Зузарыч»
Помнік падзякі Францыі ў парку

Добраўпарадкаванне парку пачалося пасля перадачы крэпасці Сербіі (1867), па загадзе князя Міхаіла Абрэнавіча. Першыя эскізы для закладкі Калемегдана зрабіў першы сербскі ўрбаніст Эміліян Ёсімавіч (сербск.: Емилијан Јосимовић). Закладка адбылася паміж 1873 і 1875 гадамі, калі Бялградскай крэпасцю камандаваў палкоўнік Драгуцін Жабарац (сербск.: Драгутин Жабарац), колішні першы ад’ютант князя Міхаіла Абрэнавіча.

Планамернае развіццё Калемегдана пачалося з 1890-х гадоў, калі ваенныя перадалі парк муніцыпалітэту Бялграда. Тагачасны мэр Нікола Пашыч зацвердзіў першую пазыку на развіццё Калемегдана ў памеры 10 000 дынараў. У 1905 годзе парк быў пашыраны шляхам добраўпарадкавання Малога Калемегдана, які распасціраецца ад павільёна «Цвета Зузарыч» у заапарку.

Ваенны музей

Перад Першай сусветнай вайной Калемегдан заканчваўся ў месцы, дзе цяпер каменныя сходы, якія вядуць да ніжняй тэрасы. Зямля за сходамі да 1929 года была запушчана і зарасла пустазеллем. Пасля 1931 года парк пашыраны да Верхняга горада.

У парку шмат помнікаў вядомым культурным і грамадскім дзеячам. У Калемегдане размешчаны Ваенны музей, Мастацкі павільён «Цвета Зузарыч», гарадскі інстытут па ахове помнікаў культуры, заапарк, Рымскія крыніцы, дзіцячы забаўляльны парк, Пантэон нацыянальных герояў, шэраг спартыўных збудаванняў і ўстаноў грамадскага харчавання, а таксама Прыродазнаўчы музей.

Галерея[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]