Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч
Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1926 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | музыказнавец, педагог |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Калерыя Іосіфаўна Сцепанцэвіч (нар. 21 сакавіка 1926, г. Ніжні Ноўгарад, Расія) — беларускі музыказнавец, педагог. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1977). Кандыдат мастацтвазнаўства (1982), прафесар (1982).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла ў 1953 годзе Маскоўскі музычна-педагічны інстытут імя Гнесіных. З 1945 года выкладчык музычных навучальных устаноў у Горкім і Маскве, з 1957 года — Беларускай акадэміі музыкі (у 1963—1986 гадах прарэктар, загадчык кафедры, з 1987 года прафесар).
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1959 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1978 года.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследуе праблемы музычнага выхавання і адукацыі, выканальніцтва, творчасць рускіх і беларускіх кампазітараў.
Аўтар прац: «Варыяцыйнасць у опернай творчасці М. І. Глінкі» (1966), «Новыя тэндэнцыі ў развіцці беларускага музычнага мастацтва: (Канец 50-х — першая палова 70-х гг.)» (1981). Сааўтар «Гісторыі беларускай савецкай музыкі» (1971), «Гісторыі беларускай музыкі» (М., 1976) і інш. Складальнік кніг «З гісторыі музыказнаўства ў Беларусі: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 1932—1992» (2002), складальнік і рэдактар навукова-даследчы зборнікаў «Пытанні музыказнаўства» (1981), «Даследаванні пра музыку» (1985), метадычных дапаможнікаў, праграм для дзіцячых музычных школ, ВНУ.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Солапаў М. Р. Сцепанцэвіч Калерыя Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе
- Выпускнікі Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
- Асобы
- Музыказнаўцы Беларусі
- Музычныя педагогі Беларусі