Калеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ка́леў (эст.: Kalev, фінск.: Kalev) паводле карэла-фінскай міфалогіі — родапачынальнік карэльскіх, фінскіх волатаў — Вяйнямёйнена, Ільмарынена, Лемінкяйнена, званых часам яго сынамі. Ад яго імя паходзіць назва паэтычнага эпасу Эліяса Лёнрата «Калевала», што з'яўляецца эпічным імем краіны, даслоўна — «месца, дзе жыве Калеў».

Згодна з эстонскай міфалогіяй, Калеў з'яўляецца легендарным волатам, заснавальнікам дзяржавы-княства на Вірскім беразе, а таксама бацькам эстонскага нацыянальнага героя Калевіпаэга (эст.: Kalevipoeg — сын Калева), галоўнага персанажу аднайменнага эстонскага нацыянальнага эпасу «Калевіпаэг». Паводле старажытных паданняў Калеў пахаваны пад Талінскім узгоркам Тоампеа (Вышгарад), які быў утвораны з вялізных каменных валуноў, нацягнутых яго жонкай Ліндай, каб накрыць магілу памерлага мужа. Паводле легенды, з яе слёз паўстала возера Юлемістэ. Імя Калеў шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай Эстоніі.

Ад імя Калеў, магчыма, паходзіць старажытная руская назва ТалінаКалывань, вядомая па сачыненнях арабскага географа аль-Ідрысі і старажытнарускіх пісьмовых крыніцах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]



Шаблон:Калевіпаэг