Кале (спадарожнік)
Выгляд
Неправераная
| Кале | |
|---|---|
| спадарожнік Юпітэра | |
| | |
| Першаадкрывальнік | Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Джэн Кліна[d] |
| Дата адкрыцця | 9 снежня 2001 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 23 217 000 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,2011 |
| Перыяд абарачэння | 729,47 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Маса | 15 petagram[1] |
| Шчыльнасць | 2,6 g/cm³ |
| Атмасфера | няма |
Кале (ад стар.-грэч.: Καλή) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXXVII.
Адкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў знойдзены 9 снежня 2001 г групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта і атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 8. У жніўні 2003 года спадарожнік атрымаў назву Кале, ад імя адной з харыт у грэчаскай міфалогіі.
Арбіта
[правіць | правіць зыходнік]Кале здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.217.000 км за 729 дзён, 11 гадзін і 17 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2599. Нахіл рэтраграднай арбіты 164,996 °. Належыць да групы Кармэ.
Фізічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяметр Кале складае каля 2 км. Спадарожнік складаецца, верагодна, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,0 m.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.