Калодзежны шацёр (Браслаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Калодзежны шацёр, Браслаў)
Jump to navigation Jump to search
Гаспадарчае збудаванне
Калодзежны шацёр
Браслаў. Калодзежны шацёр.jpg
Краіна Беларусь
Горад Браслаў
Архітэктурны стыль закапанскі стыль
Архітэктар Юльюш Клос
Будаўніцтва 19241926 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000171шыфр 213Г000171

Калодзежны шацёр — драўлянае збудаванне ў цэнтры горада Браслава Віцебскай вобласці. Размяшчаецца ў двары Дома культуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Часам у літаратуры калодзеж фігуруе як прыклад народнага дойлідства ХІХ стагоддзя[1]. Насамрэч, ён быў узведзены ў 1924—1926 гадах польскім архітэктарам Юльюшам Клосам у складзе архітэктурнага ансамбля ўрадавай калоніі. Архітэктар настолькі трапна стылізаваў народнае дойлідства, што браслаўскі калодзеж, выкананы ў традыцыях закапанскага стылю, некаторыя даследчыкі адносяць да традыцыйнага дойлідства ХІХ стагоддзя[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Калодзеж на марцы Беларусі

Шацёр пастаўлены над калодзежам на 4 прафіляваных слупах з падкосамі. Пачатковае ўмацаванне ствала калодзежа не захавалася. Аснова шатра ўтворана скрыжаванымі бэлькамі, канцы якіх выступаюць і маюць фігурныя зрэзы. Пакрыццё шатра зроблена з мяццай дранкі, што дало магчымасць стварыць пластычныя грані і плаўныя абрысы даху. Завяршае яго шпіль з простай прафіліроўкай, аналагічнай прафіліроўцы слупоў.

Зноскі

  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985,— 496 с., іл. — С. 139
  2. Сяргей Харэўскі «Закапанскі» стыль на Беларусі (бел.) . Tio.by (2 жніўня 2010). Праверана 14 ліпеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]