Каложа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Барысаглебская царква — адзін з сімвалаў раёну.

Каложскі пасад, або проста Каложа — гістарычны раён горада Гродна ўзнік, як гандлёва-рамесны пасад. Заселены не пазней, як у сярэдзіне 12 ст.

Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Нёман на захадзе ад Замкавай гары, на месце сучаснага Каложскага парку. Ад узвышша з заходняга боку яго аддзяляў глыбокі роў. У другой палове XII ст. тут была пабудавана Барысаглебская царква. У 1405, у час вайны з Ноўгарадам, вялікі князь літоўскі Вітаўт пасяліў на тэрыторыі пасада 11 тыс. палонных мужчын, жанчын і дзяцей[1], выведзеных з пскоўскага пасада Каложы (рус. Коложе), з таго часу за раёнам замацавалася назва Каложа, а царква пачала называцца Каложскай. Пры раскопках былі знойдзены рэшткі земляных і паўземляных дамоў.

Даследванні[правіць | правіць зыходнік]

Даследавалі ў 19711973 гг. Я. Г. Звяруга, у 19831984 гг. А. А. Трусаў. Культурны пласт пасада складае 0,4—2,2 м светла-шэрага, часам (каля мацерыка) цёмна-шэрага колеру. Выяўлены рэшткі наземных і зямлянкавых жытлаў. У адной з зямлянак знойдзены 4 сашнікі, 3 сярпы, гаршчок 12—14 стст. Сабраны матэрыялы 11—18 стст., нераважна непаліваны керамічны посуд (гаршкі, міскі), невялікая колькасць шкляных і металічных вырабаў. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі[2].

Зноскі

  1. Лічба паводле: Батюшков. Белоруссия и Литва. СПб, 1890. С.102.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ, 1986.- 371 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]