Калона (род)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калона
Калона на Вікісховішчы

Калона (італ.: Colonna) — старажытны італьянскі род, які адыгрываў у сярэднявечнай гісторыі Рыма вялікую ролю; асабліва знакаміты яе пастаянныя звады з домам Арсіні.

Родапачынальнікам яе лічаць герцага Стэфана, які прыйшоў з Германіі ў Італію каля 1037 года; ён жаніўся з графіняй Эміліяй, уладальніцай Палестрыны. Яго нашчадак П'етра дэла Калона (1099—1151), які адносіцца да галіны графаў Тускуланскіх, атрымаў, паводле падання, свая мянушку ад калоны Траяна, побач з якой ён жыў і валодаў велізарнымі зямельнымі ўладаннямі, у тым ліку горадам Палестрынай і магутнымі замкамі. Прадстаўнікі роду жывуць і ў наш час.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]