Калонія Расу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калонія Расу — гістарычная частка Вільні, квартал гарадскіх катэджаў дамовага таварыства (кааператыва) канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Займае каля 10 га ў цэнтры горада паміж раёнамі Расу, Зарэччам, Старым горадам. Межамі з’яўляюцца вуліцы Друёс (Drujos, Друйская), П. Вішынскё (P. Višinskio, П. Вішынскаса), Балстогес (Balstogės, Беластоцкая) і Расу (Rasų, Росы), а таксама чыгунка. Раён унесены ў Рэестр культурнай спадчыны Літвы пад нумарам 16077.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Катэджы на вуліцы Швянчону (Švenčionių)

У XVIII стагоддзі на месцы калоніі былі парк і сад, у XIX стагоддзі зямля належала графам Чапскім. У 1898 годзе дырэктар Віленскага зямельнага банка, вядомы бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Іосіф Монтвіл выкупіў зямлю ў графіні Веранікі Плятэр-Зіберг і паручыў забудову прыватнаму архітэктурнаму бюро Клейна і Стыпулкоўскага, якія таксама праектавалі для яго аналагічныя дамовыя кааператывы на Лукішках і Шніпішках. Большая частка парку была падзеленая на асобныя кавалкі зямлі, праз яго праклалі сетку новых прамых вуліц, што перакрыжоўваліся пад простымі вугламі, — Беластоцкая (Baltstogės), Віцебская (Vitebsko), Магілёўская (Mielagėnų), Радомская (Švenčionių) і Гярвяцкая (Gervėčių). Для найтаннейшага жытла быў пабудаваны двухпавярховы квартал з васемнаццаці аднолькавых блочных секцыяў (1898 год, архітэктар Уладзіслаў Стыпулкоўскі, вул. Швянчону, 1-35). У кожнай секцыі было два двары: адзін выходзіў на вуліцу, а другі, плошчай 1,4 сотак, быў за домам. Большасць двухквартэрных сядзібных дамоў будавалася па праекце Стыпулкоўскага: яны маюць два асобныя ўваходы, вокны з аканіцамі і цэльны двусхільны дах. На маленькіх вулачках у глыбіні захавалася дзесяць такіх дамоў. Кожны ўладальнік атрымоўваў ўчастак зямлі ў 12-15 сотак. У 18991900 годзе паводле праекта Аўгуста Клейна было пабудавана яшчэ пяць чатырохкватэрных дамоў на двух сотках зямлі. У адпаведнасці з праектам Клейна ў 1900 годзе паўсталі яшчэ восем аднапавярховых катэджаў. Іх уладальнікі мелі ўчасткі памерам не менш за 3 соткі. Тры комплексы дамоў Стыпулкоўскі праектаваў індывідуальна. У цэлым калонія была пабудавана на працягу 4 гадоў — з 1898 па 1902. Каля калоніі ў адпаведнасці з праектам Клейна 1903 года з’явілася віла генерал-маёра А. Мушнікова (П. Вішынскё, 27).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Vilniaus miesto istorinė dalis, vad. Rasų kolonija». Lietuvos Respublikos kultūros vertybių registras. Nuoroda tikrinta 2014-09-22.
  2. «Vilniaus miesto centrinė dalis išskaidyta į atskiras urbanistines vietoves». spec.lt. 2010-06-07. Nuoroda tikrinta 2014-09-22.