Калоніі Францыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калоніі Францыі
Эвалюцыя Французскай каланіяльнай імперыі (год паказаны ў левым верхнім вугле)

Французская каланіяльная імперыя (фр.: L’Empire colonial français) — сукупнасць каланіяльных уладанняў Францыі ў перыяд паміж 15461962 гадамі. Як і Брытанская імперыя, Францыя мела каланіяльныя тэрыторыі ва ўсіх рэгіёнах свету, але яе каланіяльная палітыка значна адрознівалася ад брытанскай. Рэшткамі некалі шырокай каланіяльнай імперыі з'яўляюцца сучасныя заморскія дэпартаменты Францыі (Французская Гвіяна, Гвадэлупа, Марцініка і інш.) і асобая тэрыторыя sui generis (востраў Новая Каледонія) Сучаснай спадчынай французскай каланіяльнай эпохі з'яўляецца таксама саюз франкамоўных краін (Франкафонія).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У эпоху вялікіх адкрыццяў Францыя стала трэцяй па ліку еўрапейскай краінай (пасля Партугаліі і Іспаніі), якая ўключылася ў даследаванне і каланізацыю заморскіх тэрыторый. У адрозненне ад дзвюх іберыйскіх краін, французы праяўлялі цікавасць як да трапічных, так і да ўмераных шырот. Да прыкладу, у 1535 годзе француз Жак Карцье даследаваў вусце ракі Святога Лаўрэнція, паклаўшы пачатак калоніі Новая Францыя, якая некалі займала ўсю цэнтральную частку Паўночнаамерыканскага кантынента.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова Францыя мела найбольш спрыяльныя ўмовы для стварэння вядучай каланіяльнай імперыі. Французы пачалі сур'езна цікавіцца заморскімі даследаваннямі амаль на 70 гадоў раней за іх галоўнага еўрапейскага канкурэнта — Англіі. Больш таго, насельніцтва Францыі больш чым утрая перавышала брытанскае. Аднак унутрыпалітычная нестабільнасць, слабасць гандлёва-эканамічнай інфраструктуры, а таксама фактычны правал мадэлі перасяленчага каланіялізму адсунуў Францыю на другое месца да сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш прыкметна на эвалюцыі французскай каланіяльнай імперыі адбілася суперніцтва Францыі і Вялікабрытаніі, якое дасягнула апагею ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, завяршыўшыся перамогай апошняй. Храналагічна гісторыю французскага каланіялізму можна падзяліць на наступныя перыяды:

Пры гэтым толькі нізоўі ракі Сенегал і шэраг астравоў Карыбскага мора, разам з Французскай Гвіянай, кантраляваліся Францыяй у перыяды як першай, так і і другой імперый.

Дынаміка колькасці насельніцтва (1919—1939)[правіць | правіць зыходнік]


Насельніцтва Французскай каланіяльнай імперыі ў 19191939 гг.
 1921   1926   1931   1936 
Метраполія Францыі 39.140.000 40.710.000 41.550.000 41.500.000
Калоніі, пратэктараты і падмандатныя тэрыторыі 55.556.000 59.474.000 64.293.000 69.131.000
Усяго 94.696.000 100.184.000 105.843.000 110.631.000
Працэнт ад сусветнага насельніцтва 5,0 %  — 5,1 % -
Крыніцы: INSEE,[1] SGF[2]

Геаграфічны ахоп[правіць | правіць зыходнік]

У наступным спісе прадстаўлены ўсё тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай ці блізкай да яе залежнасці ад Францыі.

У Азіі[правіць | правіць зыходнік]

У Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы[правіць | правіць зыходнік]

У Афрыцы[правіць | правіць зыходнік]

У Акіяніі[правіць | правіць зыходнік]

Імперыя Напалеона і залежныя дзяржавы ў 1811 годзе

Уладанні і васальныя тэрыторыі Францыі часоў напалеонаўскіх войнаў[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. (фр.) INSEE. TABLEAU 1 - ÉVOLUTION GÉNÉRALE DE LA SITUATION DÉMOGRAPHIQUE. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 3 лістапада 2010.
  2. (фр.) Statistique générale de la France. Code Officiel Géographique - La IIIe République (1919-1940). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2012. Праверана 3 лістапада 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Керов В. Л. Французская колонизация островов Индийского океана. XVII—XVIII вв. М.: Наука, 1990.
  • Субботин В. А. Французская колониальная экспансия в конце XIX в.: экваториальная Африка и острова Индийского океана. М.: Издательство восточной литературы, 1962.
  • Черкасов П. П. Судьба империи: очерк колониальной экспансии Франции в XVI—XX вв. М.: Наука, 1983.
  • Черкасов П. П. Распад колониальной империи Франции: кризис французской колониальной политики в 1939—1985 гг. М.: Наука, 1985.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]