Кальварышкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кальва́рышкі — гістарычная мясцовасць Мінска, размяшчалася ў паўночна-заходняй частцы горада на правым беразе ракі Свіслач.

Фальварак Кальварышкі ўзнік побач з Весялоўкай, ягоная назва тлумачыцца як «маленькая Кальварыя».[1]

У 1700 годзе стольнік і падстароста менскі Тэадор Антоні Ваньковіч ахвяраваў Кальварышкі Менскаму кляштару баніфратаў. У той час фальварак налічваў 1 валоку і 15 моргаў ворнай зямлі, а таксама змяшчаў комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў[2].

У пачатку XX ст. Кальварышкі былі далучаныя да Весялоўкі[3].

Зноскі

  1. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 230
  2. Уладзімір Дзянісаў. Менскі кляштар баніфратаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 291
  3. Сацукевіч І. І., с. 5

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]