Кальварыя (прадмесце)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кальварыя, прадмесце)
Jump to navigation Jump to search
Кальварыйскае прадмесце, удалечыні бачна брама Кальварыйскіх могілак

Кальварыя, Кальварыйскае прадмесце — гістарычны раён Мінска, размешчаны ў паўночна-заходняй частцы горада, уздоўж шляха да Кальварыйскіх могілак і вакол іх.

На захадзе ад Кальварыі размяшчалася прадмесце Цівалі, на поўначы — Міхалянка, на ўсходзе — Татарская Слабада, на поўдні — Тучынка.[1][2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII ст. на ўзгорку, што размяшчаўся на Ракаўскім гасцінцы (раён цяперашняй вуліцы Кальварыйскай), адкрыліся каталіцкія могілкі. Назва могілак паходзіць з лацінскай мовы і перакладаецца, як чэрап, лысая гара, што для хрысціян разумеецца як Галгофа.[3].

Ужо ў канцы XVIII — пачатку XIX стст. на гэтых могілках існаваў драўляны касцёл з «высокімі вежамі», які ў 1830 годзе разабралі з прычыны старасці.[4] У 1830 годзе мінскі гісторык і збіральнік даўніны Юрый Кабылянскі пабудаваў могілкавую ўваходную браму. У верхняй яе частцы знаходзіцца надпіс на польскай мове, з якога відаць, што пад адной з масіўных апораў пахаваная жонка гісторыка — Юзэфа. У 1839 годзе на могілках збудавалі капліцу (цяпер гэта Касцёл Узвіжання Святога Крыжа), у якой быў пахаваны знакаміты беларускі мастак Ян Дамель. За алтаром капліцы знаходзілася велічная фрэска — выява гары Іерусалімскай кальварыі, крыжовай Галгофы. «У цэнтры гэтай фрэскі вялікі, у пазалачонай раме вобраз Хрыстоса, які лічыцца адным з найлепшых твораў Дамеля», — пісаў у сваім гістарычна-краязнаўчым нарысе «Мінск» вядомы паэт Уладзіслаў Сыракомля (Людвіг Кандратовіч).[5]

Паводле сведчанняў беларускага падарожніка Паўла Шпілеўскага яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. могілкі атачаў «арэхавы лес, багаты на грыбы і ягады».[6] У «Спісе домаўладальнікаў… г. Мінска», які датычыцца 1866—1867 гадоў, згадваецца «Кальварыя (урочышча) — 6 дамоў».[4]

У сувязі з ростам горада ў пачатку XX ст. Кальварыя ўвайшла ў склад Мінска, у пятую паліцэйскую частку. Гэтую ж назву атрымала навакольнае прадмесце, праз якое праходзіла Кальварыйская вуліца.[7]

За часамі БССР камуністы перайменавалі Кальварыйскую вуліцу ў гонар І. Апанскага — савецкага чэкіста, які ўвайшоў у гісторыю як змагар супраць беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руха. У 1993 годзе вуліцы Апанскага вярнулі гістарычную назву.[8]

На пасяджэнні 6 мая 2009 года Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліцаў і іншых частак Мінска прыняла рашэнне па наданні безыменнаму скверу ў межах вул. Кальварыйская — праезд Кальварыйскі — могілкі «Кальварыя» назвы «Кальварыйскі».[9]

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

На Кальварыйскіх могілках да нашых дзён захавалася мураваная брама, помнік класіцызму, выкананая ў характэрнай традыцыі беларускага дойлідства, а таксама неагатычны Касцёл Узвышэння Святога Крыжа.

Ад назвы прадмесця і могілак пайшлі такія мінскія тапонімы, як Кальварыйская вуліца, Кальварыйскі праезд і Кальварыйскі сквер.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197
  2. «Формирование территории г. Минска (1800—2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 550—551
  3. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 231
  4. 4,0 4,1 4,2 Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
  5. Лакотка А. І. Кальварыя // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 548
  6. Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 468
  7. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008
  8. Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы // «Минск старый и новый», 28.11.2005
  9. У Менску з'явіліся скверы «Траецкая гара», «Старосцінская слабада» ды Лютэранскі // Наша Ніва, 14 мая 2009
  10. Пазняк 3. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў.— Мн.: Нар. асвета, 1985.— 111 с, іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]