Кальвінізм
Пратэстантызм |
Вальдэнсы · Гусіты · Катары · Лоларды
Англіканства · Анабаптызм · Кальвінізм · Лютэранства · Цвінгліянства
Баптызм · Піетызм · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Харызматызм |
Рэфармацыя |
Рухі і дэнамінацыі
Ключавыя падзеі
|
Кальвіні́зм — кірунак пратэстантызму, які ўзнік у перыяд Рэфармацыі ў XVI ст.
Асновы веравучэння і культу сфармуляваў французскі тэолаг Жан Кальвін (1509-64). Як рэлігійная сістэма кальвінізм склаўся ў Жэневе (Швейцарыя), адкуль распаўсюджваўся па Еўропе. Падзяляе галоўныя палажэнне пратэстанцызму аб апраўданні вераю. Адметная рыса кальвінісцкай тэалогіі — вучэнне пра наканаванне. Паводле яго, Бог загадзя абраў адных людзей на выратаванне, іншых на пагібель. Даведацца пра свой лёс да Страшнага Суда немагчыма, аднак гэта не азначае пасіўнасці: чалавек павінен паверыць, што Хрыстос выратаваў менавіта яго і даказаць гэта сваім жыццём і энергічнай дзейнасцю. Для гэтага дастаткова выконваць штодзённую працу, поспех у якой — адзнака абранасці. У кальвінісцкай этыцы ўвасобіліся каштоўнасці новага часу: прагматызм, працавітасць, жыццёвая актыўнасць. Кальвінізм займае самастойную пазіцый ў адносінах да дзяржавы, аж да прызнання права супраціўлення тырану, які пераступае запаведзі Бога. Царква ў кальвінізме мае дэмакратычны лад: святары выбіраюцца вернікамі. Паслядоўна здзейснены прынцып таннай царквы: у кальвінскім зборы няма алтароў, абразоў, аргана, свечак. Набажэнства ідзе на роднай мове, галоўную ролю адыгрывае чытанне Бібліі, пропаведзь, спяванне псалмоў. 3 7 хрысціянскіх таінстваў захаваліся хрышчэнне і прычасце. Кальвінізм існуе ў выглядзе самастойных рэлігійных арганізацый евангелічна-рэфармацкіх цэркваў, прэсвітэрыянства і кангрэгацыяналізму. Найбольш распаўсюджаны ў ЗША, Вялікабрытаніі і яе былых калоніях і дамініёнах, Нідэрландах, Швейцарыі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кальвинизм // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Calvinism Index — матэрыялы пра кальвінізм (англ.)
- Лютаранства і кальвінізм у Беларусі сто гадоў таму - Крыніца.INFO