Кальмордэнскі заапарк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кальмордэнскі заапарк
Заснаваны 1965
Знаходзіцца камуна Норчэпінг, Швецыя
Каардынаты 58°39′55″ пн. ш. 16°27′59″ у. д.HGЯO
Плошча 1,75
Колькасць наведвальнікаў у год 620 000 (станам на 2009 год)
Вэб-сайт kolmarden.com (англ.)(шведск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кальмордэнскі заапарк (шведск.: Kolmårdens djurpark) — заапарк у Швецыі, змешчаны ў геаграфічнай мясцовасці Кальмордэн, у камуне Норчэпінг, за 18 км на паўночны ўсход ад горада. Кальмордэнскі заапарк з'яўляецца адным з найбуйнейшых заапаркаў Еўропы паводле плошчы (1,75 км²).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кальмордэнскі лес быў здаўна вядомы сваёй непраходнасцю. Сельма Лагерлёф апісвае яго ў сваёй кнізе «Незвычайныя прыгоды Нільса Хольгерсана ў Швецыі»: «Усе іншыя лясы трапяталі перад людзьмі, але Кальмордэнскі лес сам прыводзіў людзей у трапятанне. У яго нетрах маглі заблукаць і паляўнічы, і дрывасек. Ім даводзілася прабірацца глухімі сцежкамі, бо жыхары гэтых мясцін былі не ў стане пракласці праз лес дарогу… Многія знаходзілі сваю смерць, зваліўшыся з крутых адхонаў ці патануўшы ў багне». Калі праз лес усё ж праклалі дарогі, было вырашана не разбураць экасістэму, а наадварот, ператварыць лес у запаведнік[1].

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Планы заснавання Кальмордэнскага заапарку ўзніклі ў 1962 годзе. Яго ўзвядзенне распачалося 31 жніўня 1964 г., а адкрыццё адбылося 27 мая 1965 г. (У гэты дзень уваход каштаваў усяго 5 шведскіх крон і заапарк наведалі 40 000 чал.)[2].

У 1969 г. у заапарку адчыніў дзверы дэльфінарый, у 1972 г. былі адкрытыя Сафары і Трапікарыюм, у 1993 г. - Лагуна дэльфінаў.

Да 1997 г. заапарк належаў камуне Норчэпінг, аднак потым перайшоў да прыватных уладальнікаў. З 2000 г. уладальнікам заапарку стала фірма Parks & Resorts Scandinavia.

17 чэрвеня 2012 г. у заапарку мела месца надзвычайнае здарэнне: ваўкі загрызлі да смерці супрацоўніцу заапарку.

Жывёлы[правіць | правіць зыходнік]

У Кальмордэнскім заапарку жывуць такія жывёлы, як рысі, сібірскія тыгры, львы, сланы, воўкі, бурыя мядзведзі, лосі, жырафы, гібоны, страусы, вярблюды, пінгвіны, драпежныя птушкі і інш. У заапарку створаны спрыяльныя ўмовы дзеля размнажэння жывёл: кожны год нараджаецца каля 400 дзіцянят розных відаў.

Атракцыёны[правіць | правіць зыходнік]

Падвясная канатная дарога ў Кальмордэнскім заапарку

У Кальмордэнскім заапарку ёсць шэраг атракцыёнаў:

  • дэльфінарый,
  • падвясная канатная дарога для назірання за жывёламі зверху (г.зв. «Сафары»),
  • тэматычны парк «Свет тыгра» (прысвечаны гэтай жывёле),
  • пірацкі карабель і інш.

Ёсць комплекс «Дзіцячы Кальмордэн», які ўключае тэматычны парк «Свет Бамсі» (дзіцячага мультперсанажа і героя коміксаў мядзведзя Бамсі), «Дзіцячую ферму», «Бівак на прыродзе» (Wild Camp) і «Дзіўнамордэн» (Kulmården). Пляцоўка прыстасавана пад гульні, што арганізуюцца для дзяцей-інвалідаў. У заапарку жывуць таксама каралеўскія сланы — падарунак шведскаму каралю ад караля Тайланда. Непасрэдна каля ўваходу ў заапарк знаходзяцца таксама атэль і Кальмордэнскі трапікарыум.

Зноскі

  1. Кальмордэн — сафары-парк у Швецыі (руск.)
  2. Sven Gillsäter. Ett sånt djurliv på Kolmården.— Höganäs: Bokförlaget Bra Böcker, 1983 — S.19. ISBN 9171606114

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]