Кальчуга
Кальчу́га, панцыр — від засцерагальнага ўзбраення, ахоўнае адзенне з жалезных кольцаў, прасунутых адно ў адно. Мела выгляд кашулі з доўгімі ці кароткімі рукавамі, маса 5—7 кг. Пачаткова плялася з цэлых кольцаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кальчуга была вынайдзена прыкладна ў 5 ст. да н.э. кельтамі (галамі), хутка пашырылася на Усходзе і Захадзе Еўропы, у Азіі. На Беларусі кальчуга выкарыстоўвалася ў 10—18 ст. З 14 ст. і пазней пачалі ўжываць расплюснутыя ці паменшаныя ў дыяметры кольцы, што палегчыла яе і зрабіла больш шчыльнай. У старабеларускіх дакументах 14-17 ст. такі тып кальчугі называецца «панцыр». Магла быць адзіным засцерагальным узбраеннем корпусу ваяра, напрыклад у панцырных казакаў, татар, пяхоты, або ўваходзіць у камплект ахоўнай амуніцыі больш цяжкіх фармацый. «Панцыр» у напрыклад поўным гусарскім узбраенні, апраналі на скураную ці сцеганую куртку, а зверху на яго апранаўся «бляхавы» даспех ці кіраса.
Знаходкі кальчуг у Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Цэлая кальчуга знойдзена на гарадзішчы Оршы (захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве), абрыўкі кальчужнага палатна — пры археалагічных раскопках Брэста, Гродна, Навагрудка, Полацка, Слуцка і інш. Некалькі кальчуг 17 ст. з двайным пляценнем зберагаюцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кальчуга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 494.
- Кольчуга // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Кальчуга на Вікісховішчы |
- Как сплести кольчугу? — расследование «ПМ» // «Популярная Механика». (руск.) (Гісторыя кальчугі і тэхналогіі пляцення.)