Калюмны (герб)
Калюмны | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Зацверджаны | XVI ст. |
Герб «Калю́мны» — адзін з дзяржаўных сімвалаў Вялікага Княства Літоўскага: у чырвоным полі тры белыя слупы, злучаныя ўнізе.
Паводле легенды, гэты герб прывёз з сабою з Рыма Палемон, ім карысталіся яго «нашчадкі» — літоўскі княжацкі род. «Калюмны» сустракаюцца на манетах Вялікага Княства Літоўскага пасля 1386—1420. Пачатак выкарыстання сімвала ў якасці дзяржаўнага звязана з перыядам княжання Гедыміна, і ён атрымаў таксама назву «Слупы Гедыміна». У Грунвальдскай бітве 1410 з 40 харугваў Вялікага Княства Літоўскага 10 былі з выявай «Калюмнаў» (паводле Я. Длугаша, такім знакам Вітаўт клеймаваў коней). Даследчыкі лічаць гэтыя харугвы надворнымі, якімі Вітаўт кіраваў як вялікі князь[1]. «Калюмны» вельмі падобныя да знакаў Рурыкавічаў, т.зв. «трызубцаў», таму шэраг гісторыкаў выводзіць ад іх паходжанне «Калюмнаў»[1]. Верагодна, спачатку «Калюмны» былі гербавым знакам Полацкага княства, якое ў 1386 перастала быць удзельным і ўвайшло непасрэдна ў Вялікае Княства Літоўскае. Герб зямлі з такім высокім статусам з’явіўся на манетах і выкарыстоўваўся поруч з «Пагоняй», якая ўвасабляла Літву, а «Калюмны» — Русь[1]. У гэтым значэнні «Калюмны» перасталі выкарыстоўвацца са згасаннем дынастыі Ягелонаў. Вядома некалькі адзінкавых матэрыяльных помнікаў, дзе «Калюмны» — шляхецкі герб.
Сучаснае выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну герб выкарыстоўвалі беларускія часткі, якія ваююць на баку Ўкраіны.
- Калюмны ў XXI стагодзьдзі
-
Эмблема Палка «Пагоня»
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вяроўкін-Шэлюта У. «Калюмны» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Калюмны (герб) на Вікісховішчы |
---|