Перайсці да зместу

Калючая стужка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прымяненне калючай стужкі ў Мінску 30 жніўня 2020 года

Калючая стужка — разнавіднасць непарыўных інжынерных загарод, прызначаных для ўтрымання жывой сілы і лёгкай колавай тэхнікі.

Калючая стужка, у параўнанні з калючым дротам, наносіць больш сур’ёзныя раны і складаней пераадольваецца людзьмі без інструментаў, даючы ахове больш часу на рэагаванне. Акрамя звычайных драпін і сапсаванага адзення, дадзеная загарода здольна нават забіць чалавека ў выпадку вялікай страты крыві.

Калючы стужка была вынайдзеная ў Германіі падчас Першай сусветнай вайны як апошні сродак ва ўмовах недахопу дроту. Неўзабаве яе сталі армаваць дротам.

У цяперашні час выпускаецца армаваная калючая стужка з магчымасцю апрасоўкі жылы дроту ад 1,8 да 4 міліметраў.

Паляпшэнне ахоўных уласцівасцяў загароды «Егоза» з армаванай калючай стужкі дасягаецца за кошт выкарыстання ў вытворчасці высокавугляродзістага ацынкаванага канатнага дроту ДАСТ 7372-79 і ДАСТ 9850-72, загароды вырабляюцца з спружыннага дроту ДАСТ 9389 (марка 65г), іншых відаў высокавугляродзістага дроту. Вырабляюцца трох- і пяціклёпачныя загароды[1].

Для вытворчасці сучаснай армаванай калючай стужкі, стужку накручваюць на барабан, затым злучаюць суседнія віткі ў шахматным парадку ў 3-11 месцах металічнымі плоскімі клямарамі або драцянымі клямарамі. Пры расцяжэнні бухты спіральнага бар’ера бяспекі утворыцца цыліндрычнае калючая загарода.

Зноскі