Перайсці да зместу

Калясніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хецкая калясніца.

Калясніца — разнавіднасць колавай павозкі, якая выкарыстоўвалася пры баявых дзеяннях, для трыумфальных, рытуальных і пахавальных шэсцяў, а таксама для спартыўных спаборніцтваў.

Рытуальныя і баявыя калясніцы трапляюцца пры раскопках багатых пахаванняў канца III тыс. да н.э. і больш позняга часу (Закаўказзе, Кіш, Ур і інш.). Баявыя калясніцы шырока выкарыстоўваліся ў войсках дзяржаў Старажытнага Усходу. Былі двух відаў: на 2 колах, запрагаліся адным або парай коней; на 4 колах, запрагаліся чацвёркай коней, неслі 4 і больш воінаў. У Старажытнай Грэцыі калясніцы прызначаліся ў асноўным для спартыўных спаборніцтваў. У Рыме найбольшае значэнне набылі трыумфальныя калясніцы для пераможных імператарскіх шэсцяў. У іх запрагалі да васьмі пар коней. Са з’яўленнем цяжкай кавалерыі ў раннім і сярэдневякоўі калясніца знікае.

Выявы месапатамскіх калясніц, 2400—2600 год да н.э., Брытанскі музей, Лондан