Калімы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калімы

Kallima inachus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Kallima Doubleday, 1849


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  127345
EOL  19404

Калімы, таксама Матылі-ліставідкі[1] (Kallima) — род дзённых матылькоў з сям. Nymphalidae.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размах крылаў 60-80 мм. Верхні бок крылаў ярка афарбаваны, ніжні — па форме і афарбоўцы падобны на закарэлую лісцінку (прыклад мімікрыі). Калі садзяцца на галінку і складаюць крылы, прымаюць выгляд сухога ліста: кароткімі вырастамі задніх крылаў матылёк ўпіраецца ў галінку, і яны ўяўляюць падабенства з хвосцікам; малюнак і колер задняга боку складзеных крылаў ў такой ступені нагадваюць колер і пражылкі засохлага ліста, што на блізкай адлегласці матылька надзвычай цяжка адрозніць ад лісцінкі. Два пакаленні за год — у сухі і вільготны сезон. Другое пакаленне адрозніваецца меншым памерам і больш цёмнай афарбоўкай крылаў.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёва-Усходняя Азія і Афрыка, Індыя, Цэйлон.

Кармавыя расліны гусеніц[правіць | правіць зыходнік]

Girardinia diversifolia (Urticaceae), Polygonum orientale (Polygonaceae), Prunus persica (Rosaceae), Hygrophila salicifolia (Acanthaceae).

А таксама: Lepidagathis formosensis (Acanthaceae) Strobilanthes, Strobilanthes capitatus, Strobilanthes flaccidifolius, Strobilanthes glandulifera, Strobilanthes pentastemonoides, Strobilanthes tashiroi

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Напісанне Калімы, Матылі-ліставідкі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.7. Мн., 1998, С.466