Каліна канадская
Выгляд
Каліна канадская | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Viburnum lentago L. | |||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||
|
Каліна канадская, Каліна амерыканская[1] (Viburnum lentago) — від дрэвавых раслін роду каліна сямейства адоксавых.
Радзіма — Паўночная Амерыка, інтрадукавана ў Еўропе. Выкарыстоўваецца для азелянення.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
На радзіме дрэва вышынёй да 10 м, ва ўмовах Беларусі набывае кустападобную форму або расце невялікім дрэўцам. Крона густая, яйцападобная. Парасткі карычнева-шэрыя, з сачавічкамі. Лісце шырокаавальнае, бліскучае, увосень — барвова-чырвонае. Кветкі крэмава-белыя. Цвіце ў 1-й палове чэрвеня. Касцянкі сіне-чорныя, выспяваюць у кастрычніку.
Расце марудна.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 140. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бабікаў Ю. А., Чахоўскі А. А. Каліна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Калина канадская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Viburnum lentago L. (Калина канадская) // ИАС «ООПТ России» (руск.)