Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Выгляд
(Пасля перасылкі з Калінкавіцкі райвыканкам)
| Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт | |
|---|---|
Агульная інфармацыя |
|
| Краіна | |
| Юрысдыкцыя | Калінкавіцкі раён |
| Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Гомельскі абласны выканаўчы камітэт |
| Вышэйшае ведамства | Калінкавіцкі раённы Савет дэпутатаў[d] |
| Штаб-кватэра | 247710, Гомельская вобласць, г. Калінкавічы, пл. Леніна, 1[1] |
| Старшыня | Павел Аляксандравіч Сілівончык |
| Сайт | kalinkovichi.gov.by |
Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Калінкавіцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[2]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Калінкавічаў, на плошчы Леніна, 1[1].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]У структуру Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць[1]:
- Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
- Фінансавы аддзел;
- Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС);
- Аддзел унутраных спраў (размяшчаецца па вуліцы Фрунзэ, 23);
- Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях;
- Аддзел прымусовага выканання (размяшчаецца па вуліцы Кірава, 26).
Старшыні
[правіць | правіць зыходнік]- з 26 верасня 2024 — Павел Аляксандравіч Сілівончык[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Калинковичский районный исполнительный комитет (руск.). Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 16 студзеня 2026.
- ↑ Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь»
- ↑ Рассмотрение кадровых вопросов (руск.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 верасня 2024). Праверана 16 студзеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- kalinkovichi.gov.by — афіцыйны сайт Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта