Калінінградская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калінінградская вобласць
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 7 красавіка 1946
Кіраўнік Anton Alikhanov[d]
Насельніцтва
  • 1 018 624 чал. (1 студзеня 2021)
Плошча
  • 15 100 км²
Калінінградская вобласць на карце
Часавы пояс KALT[d] і Europe/Kaliningrad[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-KGD
Код аўтам. нумароў 39 і 91
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калінінградская вобласць — самы заходні суб’ект Расійскай Федэрацыі. Самая маленькая вобласць краіны. Утворана 7 красавіка 1946 года на тэрыторыі Усходняй Прусіі, анексаванай СССР у Германіі ў якасці ваеннага трафею. Першапачатковая назва Кёнігсбергская вобласць, але ў тым жа годзе была перайменавана ў сучасную назву. Мяжуе з Літвой на поўначы, з Польшчай на поўдні. На захадзе абмываецца водамі Балтыйскага мора. Цэнтр — горад Калінінград. Сярод насельніцтва ў 1996 годзе — 8,5 % беларусаў.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Паверхня Калінінградскай вобласці — слабаўзгорыстая раўніна. На поўначы частка тэрыторыі апускаецца ніжэй узроўню мора (польдары) і агароджана ад затаплення дамбамі. На паўднёвым усходзе — Балтыйская града (вышынёй да 231 м). Уздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора і яго заліваў (Куршскі і Калінінградскі) на 140 км паласа пясчаных пляжаў, т.зв. «Бурштынавы бераг». На Куршскай касе (даўжыня 98 км, шырыня да 4 км) і Балтыйскай, ці Віслінскай, касе (даўжыня 65 км, шырыня да 2 км) пясчаны дзюны (вышыня да 60 м, шырыня да 1 км). Карысныя выкапні: бурштын, фасфарыты, глаўканіты, каменная соль, газ, нафта, буры вугаль, торф, будаўнічыя матэрыялы, мінеральная вада. Клімат пераходны ад марскога да ўмерана кантынентальнага. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −2,6 °C да −4,8 °C, ліпеня ад 15 да 17 °C. Гадавая колькасць ападкаў 650—700 мм. Рэкі належаць да басейна Балтыйскага мора, галоўныя Нёман (з прытокам Шэшупэ) і Прэголя (з прытокам Лава). Суднаходныя. Больш за 100 азёр, 7 % тэрыторыі забалочана. Глебы пераважна падзолістыя і дзярнова-падзолістыя. Нацыянальны парк — Куршская каса.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]