Калінінскі раён (Санкт-Пецярбург)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Калінінскі раён, Санкт-Пецярбург)
Калінінскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Дата ўтварэння | 1936 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Паштовыя індэксы | 195000–195999 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Калінінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Санкт-Пецярбурга. Размешчаны ў паўночнай частцы горада, на ўсход ад Выбаргскага раёна. Раён утвораны ў 1936 годзе. Першапачаткова ён называўся Чырвонагвардзейскім. У жніўні 1946 года атрымаў назву Калінінскага ў гонар М. І. Калініна. Сучасныя граніцы раёна сфарміраваліся ў 1973 годзе, калі з наноў забудаванай усходняй яго частцы быў выдзелены новы Чырвонагвардзейскі раён. Раён займае правабярэжны ўчастак Прынеўскай нізіны. Плошча раёна — 40 кв. км. (4008 га), працягласць з поўначы на поўдзень звыш 11 км. Зялёныя зоны займаюць 1840 га (найбуйнейшыя — паркі Піскароўскі, Мурынскі, Піянерскі, імя Акадэміка Сахарава; сады Бенуа і Любашынскі).