Каліфарнійскі ўніверсітэт у Рыверсайдзе
Выгляд
| Каліфарнійскі ўніверсітэт у Рыверсайдзе | |
|---|---|
| англ.: University of California, Merced | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of California, Merced |
| Заснаваны | 1954 |
| Студэнты | 26 434[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Рыверсайд, Каліфорнія, ЗША |
| Сайт | ucr.edu |
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Рыверсайдзе (англ.: University of California, Merced) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рыверсайд у штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта адна з дзесяці ўстаноў сістэмы Каліфарнійскага ўніверсітэта. Галоўны кампус універсітэта размешчаны на 769 га ў прыгарадзе Рыверсайда з філіялам у 8 га ў Палм-Дэзерт. У 2000 годзе Каліфарнійскі ўніверсітэт у Рыверсайдзе быў класіфікаваны як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж інжынерыі
- Каледж сацыяльна-гуманітарных навук і мастацтваў
- Каледж прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук
- Школа адукацыі
- Школа бізнесу
- Школа медыцыны
- Школа публічнай палітыкі
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 8 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфарнійскі ўніверсітэт у Рыверсайдзе- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы