Калішскі мір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Калішскі мір, 1343)
Калішскі мірны дагавор
Гістарычныя вобласці рэгіёна ў XIII стагоддзі
Гістарычныя вобласці рэгіёна ў XIII стагоддзі
Тып дагавора Міжнародны дагавор
Дата падпісання 2 чэрвеня 1343
Месца падпісання Каліш, Польшча
Бакі Тэўтонскі ордэн
Каралеўства Польскае
Месца захоўвання AGAD, Zb. dok. perg. nr 611
Мова латынь

Калішскі мір (польск.: Pokój kaliski) — мірны дагавор паміж Каралеўствам Польскім і Тэўтонскім ордэнам, які быў падпісаны 2 чэрвеня 1343 года ў Калішы[1] і афіцыйна завяршыў польска-тэўтонскую вайну 1326—1332 гадоў.

Па ўмовах дагавора Куявія і Добжынская зямля вярталіся Польшчы. Наўзамен польскі кароль Казімір III назаўжды адмаўляўся ад прэтэнзій на Памерэлію, а таксама афіцыйна прызнаваў права Ордэна на Хелмінскую (Кульмерланд) і Міхалаўскую землі і Гданьскае Памор’е (Памерэлію).

Перамовы[правіць | правіць зыходнік]

Мір быў выгодны польскаму боку, бо прадугледжваў тэрытарыяльныя саступкі на яе карысць, аднак Ордэн адмовіўся добраахвотна растацца з Хелмінскай і Міхалаўскай землямі, а таксама з Усходнім Памор’ем, хоць у 1339 годзе на варшаўскім працэсе папскі трацейскі суд прызнаў, што гэтыя землі павінны належаць Польшчы. Тым часам Папа Бенедыкт XII не падтрымаў рашэнне суда, настойваючы на неабходнасці паўторнага разгляду.

Пераемнік Бенедыкта Клімент VI быў прыхільнікам Ордэна. У гэтых умовах польскаму каралю прыйшлося вырашаць: ці працягваць барацьбу з крыжакамі, ці пайсці на падпісанне міру. Казімір выбраў мір, бо Ордэн быў на піку магутнасці, і зыход вайны з ім, хутчэй за усё, быў бы яшчэ больш невыгодным для Польшчы.

Як вынік падпісання дагавора Казімір пазбавіўся тытула князя паморскага як у афіцыйнай тытулатуры, так і на пячатках. Дагавор прызнаваў факт мінулага ўладання караля польскага Памор’ем, землямі Хелмінскай і Міхалаўскай, акрамя таго, Казімір не перадаваў правы валодання крыжакам, а проста адмаўляўся ад усіх правоў на гэтыя землі. Ужо ў самім патрабаванні Ордэна адрачэння караля ад правоў на Памор’е было прызнанне існавання гэтых правоў. Поспехам польскай дыпламатыі быў і той факт, што ў канчатковым тэксце дагавора не было выпрацаванай на вышаградскім працэсе 1335 года формулы «вечнае падараванне Ордэну».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Насамрэч заключаны ў Вежбічанах каля Інавроцлава.