Калі кветкі не маўчаць
Выгляд
| Калі кветкі не маўчаць | |
|---|---|
| Калі кветкі не маўчаць | |
| |
| Жанр | дакументальны фільм |
| Рэжысёр | Андрэй Куціла |
| Прадзюсар | Беата Красіцка |
| Сцэнарыст | Андрэй Куціла |
| Працягласць | 71 хв. |
| Краіна | |
| Мовы |
беларуская руская |
| Год | 2021 |
| IMDb | ID 15496244 |
«Калі кветкі не маўчаць» — дакументальны фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пра падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі[1].
Фільм перамог у дакументальнай намінацыі на 37-м Варшаўскім кінафестывалі.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Фільм прысвечаны беларускім сем’ям, якія, нягледзячы на перажытыя траўмы, спрабуюць жыць далей і займацца сваймі справамі. Праз іх лёс рэжысёр паказвае боль і надзею, страх і рашучасць гэтых людзей. У цэнтры сюжэту — беларускія жанчыны, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, выходзілі на ланцугі салідарнасці з кветкамі падчас пратэстаў у Беларусі
Прэм’ера
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ера фільма адбылася 9 кастрычніка 2021 года на Варшаўскім кінафестывалі.
Зноскі
- ↑ GDY KWIATY NIE MILCZĄ (польск.). 37 Warszawski Festiwal Filmowy. Праверана 31 кастрычніка 2021.
