Перайсці да зместу

КамАЗ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
КамАЗ
руск.: КамАЗ
Тып commercial vehicle manufacturer[d], прадпрыемства, публічная кампанія і бізнес
Лістынг на біржы Маскоўская біржа[d][1]
Заснаванне 1969 (57 гадоў таму) (1969)
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія: Набярэжныя Чаўны
Адрас
Ключавыя постаці Сяргей Кагогін
(генеральны дырэктар)
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя грузавы аўтамабіль
Уласны капітал
  • ▼38,8 млрд ₽ (2019)
Абарот
  • ▲190 млрд ₽ (2019)
Аперацыйны прыбытак
  • ▼4,35 млрд ₽ (2019)
Чысты прыбытак
  • ▼−1,95 млрд ₽ (2019)
Актывы
  • ▲206 млрд ₽ (2019)
Даччыныя кампаніі Соллерс-Набярэжныя Чаўны
Сайт kamaz.ru/en/ (англ.)
kamaz.ru (руск.)

«КамАЗ» (акронім ад Камскі аўтамабільны завод) — расійская кампанія, вытворца дызельных грузавых аўтамабіляў і дызеляў. Таксама выпускае аўтобусы, трактары, камбайны і камплектуючыя. Асноўная вытворчасць размешчана ў горадзе Набярэжныя Чаўны.

«КАМАЗ» быў утвораны ў 1969 годзе як Камскі комплекс заводаў па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў (вытворчае аб’яднанне «КамАЗ»). Першы аўтамабіль сышоў з галоўнага зборачнага канвеера 16 лютага 1976 года[2].

Аснову прадукцыі КамАЗ складаюць серыйныя бартавыя аўтамабілі (КамАЗ-4308, КамАЗ-43118, КамАЗ-43253), седлавыя цягачы (КамАЗ-65116) і самазвалы (КамАЗ-43255, КамАЗ-65111, КамАЗ-6580)[3].

На заводзе вырабляліся легкавыя аўтамабілі ВАЗ-1111. Таксама КамАЗ вырабляе колавыя шасі для размяшчэння ракетных ўзбраенняў КамАЗ-7850, якія з’яўляюцца патэнцыйнай заменай для шасі МЗКЦ-79221 вытворчасці Мінскага завода колавых цягачоў[4].

Зноскі

  1. ↑ Московская Биржа - KMAZ Праверана 17 красавіка 2018.
  2. ↑ История КАМАЗ (руск.). Праверана 12 мая 2020.
  3. ↑ Серийные автомобили (руск.). Праверана 12 мая 2020.
  4. ↑ Российские ракетчики не могут найти замену минским шасси (руск.)(недаступная спасылка) (3 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2020. Праверана 12 мая 2020.