Перайсці да зместу

Камагуэй (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Камагуэй
ісп.: Camagüey
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1514
Плошча
  • 1 106 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Насельніцтва
  • 321 992 чал. (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
322
Паштовыя індэксы
70100
Афіцыйны сайт
Камагуэй на карце Кубы
Камагуэй (горад) (Куба)
Камагуэй (горад)
Камагуэй (горад) (Куба)
Камагуэй (горад)

Камагуэй (ісп.: Camagüey) — горад і муніцыпалітэт у цэнтральнай частцы Кубы[1], адміністрацыйны цэнтр правінцыі Камагуэй[2][3]. Трэці па велічыні горад краіны.

Архітэктурныя помнікі каланіяльнага перыяду.

Пасля амаль бесперапынных нападаў піратаў першапачатковы горад (заснаваны Дыега Веласкесам як Пуэрта-Прынсіпе (Санта-Марыя-дэ-Пуэрта-дэль-Прынсіпе) 31 студзеня 1514 года[4] на паўночным узбярэжжы) быў перамешчаны ўглыб вострава ў 1528 годзе і тады ж змяніў назву на Камагуэй.

У перыяд з 1921 па 1926 гады пад кіраўніцтвам інжынераў Armando Pradas de la Torre і Benito Antonio Rodríguez былі перабудаваны каля 18 кіламетраў дарог, была створана падземная каналізацыя, у тым ліку ліўневая, устаноўлены дажджапрыёмнікі. Дарогі былі выбрукаваны брусчаткай, імпартаванай з Нарвегіі. Работы выконваліся пераважна без перапынку трамвайнага руху[5].

Будаўніцтва ў 1930-я гады Цэнтральнай шашы (якая прайшоў праз Камагуэй)[2] спрыяла развіццю горада.

З 1959 года тут выходзіць правінцыйная газета «Adelante»[6].

У 1970 годзе насельніцтва складала 197 тыс. жыхароў, горад з’яўляўся важным гандлёва-эканамічным цэнтрам, тут дзейнічалі прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, хімічнай прамысловасці і сельскагаспадарчага машынабудавання[2].

У 1987 годзе насельніцтва складала 266 тысяч чалавек, асновай эканомікі ў гэты час былі хімічная прамысловасць, машынабудаванне, тэкстыльная прамысловасць і харчасмакавая прамысловасць[3].

У горадзе захаваны помнікі архітэктуры каланіяльнага перыяду[6][2] (сабор, цэрквы), музей Ігнасіа Аграмонтэ (Былая Зброевая плошча каланіяльнай эпохі), плошча Сан-Хуан-дэ-Д’ос, плошча Трабахадорэс, плошча Соледад.

Стадыён імя Ідэльё[6]. Курорт Санта-Луцыя ў 120 км ад горада. Самы вялікі парк Кубы — Касіна Кампестрэ.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б А. И. Зенцова. Куба. М., государственное издательство географической литературы, 1952. стр.17-18
  2. а б в г Камагуэй // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. Т.11. М., «Советская энциклопедия», 1973.
  3. а б в Камагуэй // Большой энциклопедический словарь (в 2-х тт.). / редколл., гл. ред. А. М. Прохоров. том 1. М., «Советская энциклопедия», 1991. стр.531
  4. Котилья М. О., Кордоба Д. Землетрясение в Сантьяго-де-Куба 20 августа 1852 года // Геология и геофизика. — 2010. — Т. 51. — № 11. — С. 1577
  5. PANORAMA: Los adoquines en Camagüey. PANORAMA. Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2024. Праверана 13 сакавіка 2024.
  6. а б в г Камагуэй раскрывает объятия // А. Садыхов, Ш. Ордуханов. По дорогам новой Кубы. Баку, Азербайджанское государственное издательство, 1966. стр.31-36
  7. Железные дороги Кубы // журнал «Железные дороги мира», № 12, 1999