Камайка
| Камайка | |
|---|---|
| літ. Kamoja | |
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 50 км |
| Басейн | 306 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 55°03′45,50″ пн. ш. 26°34′39,40″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Бірвета |
| • Каардынаты | 55°18′11,70″ пн. ш. 26°40′27,30″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Бірвета → Дзісна → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіны | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
Кама́йка (літ.: Kamojà) — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і ў Літве, правы прыток ракі Бірвета (басейн Заходняй Дзвіны).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У Літве рака называецца Kamoja. На думку літоўскага гідраніміста А. Ванагаса, літоўскія рачныя назвы Kamoja, Kamė, Kamaja, Kamainė, Kamatė, Kamena звязаныя з літоўскім kamas «камяк, камок» (сціснуты кавалак)[1].
Паводле Ю. Покарнага, лтш. kams «камяк», літ. kamúoti «сціскаць» ад індаеўрапейскага *kem- «сціскаць» (таго ж паходжання ст.-сканд. hemja «стрымліваць», сяр.-верх.-ням. hemmen «затрымліваць», ст.-фрыз. hemma «перашкаджаць», ніж.-ням. дыял. ham, hamen «хамут», рус. хомут, англ. hem «аблямоўка», рус. ком і інш.)[2].
А. Ванагас таксама згадвае думку Я. Атрэмбскага, які спрабаваў звязваць са ст.-рус. камонь «верхавы конь» і прус. camnet «конь», гэта нібыта мела б пацвердзіць блізкасць балцкіх і славянскіх моваў[1].
На думку географа В. Жучкевіча, гідронім фінскага паходжання, ад слова kama — старызна, хлам. Можа быць, таксама ад літоўскага kamanos — узда[3].
На думку краязнаўца і літаратара І. Пракаповіча, назва мае старажытную гісторыю, аналаг — гідронім Кама, ад удм. кам — «рака», «плынь»[4].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 306 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м³/с, на мяжы Беларусі і Літвы — 1,67 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Выцякае з Вялікага Камайскага возера за 1 км на захад ад вёскі Камаі. Цячэ ў межах Свянцянскіх градаў і заходняй часткі Полацкай нізіны, праз азёры Вялікія і Малыя Сурвілішкі[5], Свірас (у Літве). У басейне ракі возера Янкішкі. Даўжыня ў межах Беларусі 21 км, плошча вадазбору 205 км². Вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзідзяселы Ігналінскага раёна. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на Пастаўшчыне каналізаванае (1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Вілейты — мяжа з Літвой).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 144.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 555.
- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 170.
- ↑ І. М. Пракаповіч. Назвы нашых мясцін. Мінск, 2013. С. 125, 48.
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.