Камандаванне па аказанні ваеннай дапамогі В’етнаму

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камандаванне па аказанні ваеннай дапамогі В’етнаму
Нарукаўная эмблема КАВДВ.
Гады існавання 19621973
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Уваходзіць у Інда-Ціхаакіянскае камандаванне Узброеных сіл ЗША
Тып unified combatant command[d]
Дыслакацыя Сцяг Паўднёвага В'етнама Паўднёвы В’етнам
Войны Вайна ў В’етнаме

Камандаванне па аказанні ваеннай дапамогі В’етнаму (англ.: Military Assistance Command, Vietnam — MACV) — штабная структура ва Узброеных сілах ЗША падчас вайны ў В’етнаме, якая ажыццяўляла камандаванне ўсімі вайсковымі падраздзяленнямі ЗША ў Паўднёвым В’етнаме.

КАВДВ было створана 8 лютага 1962 года. Неабходнасць у такой структуры была выклікана пашырэннем амерыканскай ваеннай прысутнасці ў краіне. Штаб КАВДВ размяшчаўся ў міжнародным аэрапорце Таншанят на паўночна-захад ад Сайгона і часам неафіцыйна згадваўся як «Пентагон Усход» (Pentagon East). Камандаванне мела кантроль над усімі падраздзяленнямі арміі, Корпуса марской пяхоты, ВПС і ВМС ЗША на тэрыторыі Паўднёвага В’етнама. Акрамя таго, камандуючы КАВДВ меў пэўныя паўнамоцтвы адносна правядзення паветраных і наземных аперацый у Камбоджы, Лаосе і паўднёвай часткі Паўночнага В’етнама.

КАВДВ была расфармавана 29 сакавіка 1973 года ў сувязі з завяршэннем вываду амерыканскіх войскаў з краіны.

Камандуючыя КАВДВ[правіць | правіць зыходнік]

Структуры ў падпарадкаванні[правіць | правіць зыходнік]

  • Армія ЗША ў В’етнаме
  • Ваенна-марскія сілы ў В’етнаме
  • 7-я паветраная армія
  • III амфібійны корпус марской пяхоты
  • I палявы корпус, В’етнам
  • II палявы корпус, В’етнам
  • XXIV корпус
  • 5-я група войскаў спецыяльнага прызначэння

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]