Каманда 4 (Конга)
Каманда 4 | |
---|---|
Гады існавання | са снежня 1960 па снежань 1961 |
Краіна | Дзяржава Катанга |
Тып | Белыя найміты ў Конга |
Удзел у | Кангалезскі крызіс |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Майкл Хоар |
Каманда 4 (англ.: 4 Commando) — падраздзяленне еўрапеоідных наймітаў часоў Кангалезскага крызісу 1960-х.
Атрад
[правіць | правіць зыходнік]У падраздзяленні служылі ветэраны Другой сусветнай вайны, а таксама адстаўныя вайскоўцы армій Радэзіі і Ізраіля[1]. У «Каманда 4», акрамя былых байцоў воінскіх часцей, набіралі лекараў і пілотаў. Фарміраванне ўзначальваў Майк Хоар[2]. У нацыянальным плане сярод членаў групы пераважалі французы[3], бельгійцы, ірландцы і радэзійцы[4].
Баявы шлях
[правіць | правіць зыходнік]Група ваявала на баку сепаратыстаў Катангі. Яе ўдзел у канфлікце ў Конга быў абмежаваным і нядоўгім[1].
Замежнікі паспяхова супрацьстаялі Кангалезскай нацыянальнай арміі і апалчэнню народнасці балуба[5]. Самае буйное ўзброенае сутыкненне з байцамі «Каманда 4» адбылося 7—11 красавіка 1961 года супраць міратворцаў ААН. Да жніўня/верасня 1961 года найміты былі выцеснены з Катангі, пацярпеўшы паражэнне ад міратворцаў з Малайзіі[1]. Адначасна атрад паспеў адзначыцца падчас аблогі Жадавіля, дзе разам з катангцамі выступіў супраць ірландскіх вайскоўцаў пад камандаваннем Патрыка Куінлана[4].
Найміты моцна падвялі катангскіх сепаратыстаў, якія ўскладалі на іх вялікія надзеі ў справе сваёй барацьбы за незалежнасць[5]. У снежні 1961 года «Каманда 4» расфармавалі, але яго былы камандзір Хоар сабраў новы атрад, які атрымаў назву «Каманда 5»[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Rookes 2018, pp. 152–153.
- ↑ а б A list of known Soldiers of Fortune who served in the Congo conflict some time during the 1960's(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 26 лютага 2023.
- ↑ Soldiers of Fortune Mercenary wars: Congo 1960/68(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 26 лютага 2023.
- ↑ а б Declan Power. Siege at Jadotville: The Irish Army's Forgotten Battle. — ISBN 9781504758888.. — «the Katangans had begun moving in large numbers of troops culminating in a brigade strength unit of approximately 3,000».
- ↑ а б Clarke 1968, p. 36.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Clarke, S.J.G. (1968). The Congo Mercenary: A history and analysis (PDF). Johannesburg: South African Institute of International Affairs. Архівавана з арыгінала (PDF) 24 чэрвеня 2021. Праверана 27 лютага 2023.
- Rookes, Stephen (2018). From the Bay of Pigs to Lake Tanganyika: non-state armed actors in the Congo crisis, 1960-1967. Toulouse: Université Toulouse le Mirail.