Камарна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Камарна
укр.: Комарно
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны 1656 г.
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны 1656 г.
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1471
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 7,3 км²
Вышыня цэнтра
263 ± 1 м
Насельніцтва
3700 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3231
Паштовыя індэксы
81562-81563
КААТУУ
4620910400
Камарна на карце Украіны ±
Камарна (Украіна)
Камарна
Камарна (Львоўская вобласць)
Камарна

Кама́рна[1] (укр.: Комарно) — горад раённага значэння ў Гарадоцкім раёне Львоўскай вобласці Украіны, за 35 км на паўднёвы захад ад Львова. Размешчаны на рацэ Верашчыца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У ваколіцах Камарна ў 1936 годзе раскапаны курган са знаходкамі II тысячагоддзя да н.э.

Паводле археолагічных звестак, паселішча ўзнікла ў XII ст. У 1349 годзе ў складзе Галіцкай зямлі тэрыторыя ўвайшла ў Польскае каралеўства, адміністрацыйна належала да Рускага ваяводства. Вядома з 1427 года, калі разам з іншымі паселішчамі нададзена каралём Уладзіславам Ягайлам князю Дзмітрыю Друцкаму-Зубравіцкаму. У 1471 годзе кароль Казімір IV Ягелончык даў гораду магдэбургскае права, тады ж пабудаваны замак і драўляны касцёл, які стаў асяродкам распаўсюду каталіцызму ў наваколлі.

У 1524 г. турэцкае войска, не здолеўшы ўзяць Львоў, пайшло шляхам на Камарна, абаронцы горада здолелі адбіць напад. Горад, умацаваны толькі валамі, адчуваў ненадзейнасць земляных умацаванняў у часы развіцця артылерыі — неўзабаве на валах з’явіліся рознакаліберныя гарматы.

Пазней паселішчам валодалі Станіслаў і Атон з Ходча. З 1578 года Ян Мялецкі. Нягледзячы на магдэбургскае права, Камарна засталося параўнальна невялікім мястэчкам, у 1578 годзе жыло 435 чалавек, значная частка з іх рамеснікі. З 1590 — Ян Астрарог, пазней магнаты Вішнявецкія, Агінскія і Ланцкаронскія.

У 1592 г. створана мясцовае праваслаўнае брацтва, пры ім школа, бальніца. За яго ўзорам падобнае братэрства ствараецца ў прыгарадзе Камарна, пры царкве св. Тройцы.

У XVII ст. развіваліся промыслы — з’явіліся млыны, браварні, пасекі, хмелярні, у вялікіх сажалках вырошчвалі рыбу. Штогод праводзіліся вялікія кірмашы.

У 1648 г. Хмяльніцкі з-пад Львова разаслаў свае атрады на заняцце меншых вакольных гарадоў. Але казацкі палкоўнік Галавацкі не здолеў узяць Камарна, якое стала адным з чатырох гарадоў не занятых казакамі ў сярэдзіне XVII ст.

У 1672 г. палова Заходняй Украіны трапіла пад турэцкае панававанне, каля Камарна польская армія разграміла 10-тысячнае войска Нурэддзін-султана. Жыхары горада вырылі роў папярок дамбы, закідаўшы яго дровамі. Калі туркі паспрабавалі перабрацца праз дамбу, месцічы ачысцілі роў і вада заліла ўсю даліну. Вораг адступіў да Рудкаў і Вішні, дзе яго і перамаглі каралеўскія атрады.

13 верасня 1768 г. на мясцовым рынку былі павешаны некаторыя ўдзельнікі Каліеўшчыны.

У аўстрыйскія часы ў Камарна развіваецца вытворчасць палатна, працуе суконная фабрыка, вырабы экспартуюцца нават у Вену, мясцовыя ткачы славіліся вытворчасцю тонкага палатна, абрусаў і інш. З асяроддзя камарнянскіх ткачоў пазней выйшаў правадыр АУН Яўген Канавалец.

Яшчэ адзін гістарычны від экспарту з Камарна — садавіна. У 1875 г. прыбытак ад гандлю садавіной склаў 12 000 злотых. Працавала 10 маслабоен. У 1908 г. узведзены цагляны завод (3 млн штук цэглы ў год). Дзейнічалі дзве пяцікласныя школы (мужчынская і жаночая), а таксама бурса.

На пачатак XIX ст. жыло 2350 чал.

У 1940—1959 гг. горад быў цэнтрам Камарнаўскага раёна.

Помнікі гісторыі і архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхайлаўская царква (драўляная) 1730 г.,
  • Царква святога Архістратыга Міхаіла 1901—1910 гг.,
  • Царква святых Пятра і Паўла. Размешчана на месцы старажытнай драўлянай, якая згадвалася ў візітацыі 1764—1765 гадоў. Новая каменная пабудаваная ў 1848 годзе згарэла падчас баявых дзеянняў 1915 года, адбудавана да 1929 г.,
  • Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Марыі Панны 1656 г.,
  • Рымска-каталіцкая капліца.

Зноскі