Перайсці да зместу

Камарова (Свірскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Камарова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
238
Насельніцтва
1 024 чалавекі (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222387
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240774081
Камарова на карце Беларусі ±
Камарова (Свірскі сельсавет) (Беларусь)
Камарова (Свірскі сельсавет)
Камарова (Свірскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Камарова (Свірскі сельсавет)

Камаро́ва[1] (трансліт.: Kamarova, руск.: Комарово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Сядзіба Сулістроўскіх. 1915

У 1846 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыка Барткевіча, 24 душы мужчынскага полу, 60 дзесяцін прыдатнай для земляробства зямлі. У 1868 г. у маёнтку 17 двароў, 212 жыхароў; працавалі вінакурны завод і вадзяны млын. У 1904 г. маёнтак Камароўшчызна Свірскай воласці Свянцянскага павета, валоданне Старжынскіх, 15 жыхароў. У ліпені 1920 г. арганізаваны камітэт беднаты, старшыня М. І. Позныш. У 1921 г. тут існавала ячэйка Партыі незалежнай (3 чал.). У маі 1922 г. арыштаваны У. Позныш, адзін з членаў партыі. Вяскоўцы выступілі ў абарону таварыша, паліцыя адкрыла агонь. 4 жыхара вёскі за арганізацыю «бунту» былі адпраўлены ў Свянцянскую дэфензіву.

З 12.10.1940 г. у Куцькаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Свірскім сельсавеце (з 25.04.1958 г. гарпасялковы Савет), з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці. У 1940 г. на месцы маёнтка арганізаваны калгас «17 верасня», Свірская МТС, адкрыта хата-чытальня. У 1944 г. гітлераўцы спалілі 44 гаспадаркі вёскі Куцькі (у 1940 г. былі 74 гаспадаркі). У 1945 г. у вёсцы Камарова адноўлены калгас і МТС. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Вышынскага ў вёсцы Куцькі. У Камарова ў гэты час працавалі клуб, крама, сямігадовая школа, МТС, школа механізацыі сельскай гаспадаркі.

З 1964 Камарова — цэнтр саўгаса «Канстанцінава», з 04.09.1991 г. — калгаса «Канстанцінава».

Да 12.11.1966 г. вёскі Камарова і Куцькі.

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Камарова ўвайшло ў склад Свірскага сельсавета[2].

  • 238 двароў, 1024 жыхара (1997)

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны будынак калгасу, рамонтныя майстэрні, жывёлагадоўчая ферма, аддзяленні сувязі і банка, бібліятэка, няпоўная сярэдняя школа (зачыненая ў 2014 годзе)[3], дзіцячы сад, клуб, 2 крамы, сталовая, фельчарска-акушэрскі пункт, прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, ПТВ-207 (размешчана на тэрыторыі былой сядзібы). З 2009 года працуе Камароўская ГЭС.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі помнік 29 землякам, якія загінулі ў Айчыннай вайне (пастаўлены ў 1965 г.)

Культурныя ініцыятывы

[правіць | правіць зыходнік]

Ад 2005 года ў Камарове праводзіцца фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Камарова — Кола дзён». У чэрвені 2015 года ён прайшоў дзесяты раз[4]

Зноскі