Перайсці да зместу

Камароўка (Хіславіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Камароўка
54°09′55″ пн. ш. 32°22′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Хіславіцкі раён
Гісторыя і геаграфія
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48140
Паштовы індэкс 216625 і 216642
Код АКАТП 66252855023
Паказаць/схаваць карты
Камароўка (Расія)
Камароўка
Камароўка

Камароўка[1] (руск.: Комаровка) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 24 жыхары (2007 год).

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камароўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Камароўку не вярнулі БССР[2].

На карце 1926 года Камароўкай называецца толькі правабярэжная частка, і ў ёй 88 двароў. Левабярэжная названа Літвінаўкай і ў ёй 20 двароў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.