Камароўская ГЭС
| Камароўская ГЭС | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Год пачатку будаўніцтва | 2008 |
| Гады ўводу агрэгатаў | 2009 |
| Асноўныя характарыстыкі | |
| Разнавіднасць электрастанцыі | піка ГЭС |
| Электрычная магутнасць, МВт | 0,0035[1] |
| На карце | |
Камароўская ГЭС — піка ГЭС у в. Камарова Свірскага сельсавета Мядзельскага раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Створана на двух штучных ставах, пабудаваных у пачатку XX стагоддзя ў сядзібна-паркавым комплексе Камарова з мэтай выкарыстання энергіі вады для работы млына і сталярнага цэха. Млына і цэху ўжо даўно няма, але ставы і дамбы добра захаваліся. Электрычнасцю з піка ГЭС плануецца частковага задаволіць патрэбы ў электрычнай энергіяй в. Камарова і, перш за ўсё, вулічнага асвятлення сядзібна-паркавага комплексу. У канцы 2008 года ўзведзены фундамент будынка гідраэлектрастанцыі, устаноўлены зруб, набыты неабходныя будаўнічыя матэрыялы і электраабсталяванне. Апроч гэтага, выкананы комплекс мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні вадаёма, вадатокаў, берага плаціны, прылягаючай тэрыторыі, пад’ездаў, у ставе пасаджаны ліліі. Распрацаваны таксама праект электратэхнічнай схемы вулічнага асвятлення, завезена абсталяванне, набыты асвятляльныя прыборы.
У 2009 годзе міні-ГЭС пачала працаваць, аднак з-за недахопу вады ГЭС працуе шэсць гадзін у суткі і вырабляе тры кілаваты электраэнергіі[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лубнеўская М. Будзе ГЭС у Камарове! // «Нарачанская зара». 2008, снеж. 9.