Перайсці да зместу

Камбаджыйска-тайскі канфлікт (2025)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камбаджыйска-тайскі канфлікт (2025)
Дата 28 мая28 ліпеня 2025
Месца дзяржаўная граніца Камбоджы і Тайланда
Вынік перамір’е
Праціўнікі
 Камбоджа  Тайланд
Страты
5 вайскоўцаў загінула (уласныя даныя)[1], 20—21 паранена[2][3] / больш за 100 вайскоўцаў загінула (даныя праціўніка)[4]

8 мірных жыхароў загінула[1], 50 паранена[3]

6—14 вайскоўцаў загінула[4][5] , 29 паранена[3]

13 мірных жыхароў загінула, 30—62 паранена[6][3]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Камбаджыйска-тайскі канфлікт — узброены канфлікт на мяжы Камбоджы і Тайланда, які адбыўся ў маі[7][8]—ліпені[9] 2025 года.

Разгортванне падзей

[правіць | правіць зыходнік]

28 мая 2025 года ў ходзе кароткай перастрэлкі з тайскімі салдатамі загінуў адзін камбаджыйскі салдат на спрэчным участку мяжы дзвюх краін паміж камбаджыйскай правінцыяй Прэахвіхеа і тайландскай правінцыяй Убонратчатхані. Улады дзвюх краін заявілі, што іх войскі з тых часоў былі адведзены, і яны будуць выкарыстоўваць дыпламатыю для вырашэння гэтай праблемы[10].

Спроба закуліснай дыпламатыі перарасла ў шырокі дыпламатычны канфлікт, які дэстабілізаваў урад Тайланда і прывёў да часовага адхілення прэм’ер-міністра Пхэтхонгтхана Чынавата[11] пасля ўцечкі тэлефоннай размовы з былым прэм’ер-міністрам Камбоджы Хун Сенам, у якім яна крытыкавала дзеянні сваёй арміі ў канфлікце[12].

21 ліпеня Тайланд абвінаваціў Камбоджу ва ўсталёўцы наземных мін на спрэчнай прыгранічнай тэрыторыі. Тайландскія ўлады абвясцілі, што трое салдат былі параненыя ў выніку падрыву мін падчас патрулявання 16 ліпеня на тайскім баку спрэчнага памежнага раёна. Аднак, камбаджыйскі бок адхіліў гэтыя абвінавачванні і заявіў, што салдаты адхіліліся ад ўзгодненых маршрутаў і падарваліся на міне, якая засталася пасля дзесяцігоддзяў вайны[8][11].

Тайланд заявіў, што закліча Камбоджу да адказу за парушэнне дамовы аб супрацьпяхотных мінах, а войска ўзмоцніць пільнасць падчас памежнага патрулявання. Камбоджа заявіла, што нядаўні інцыдэнт прадэманстраваў неабходнасць ўрэгулявання ў Міжнародным судзе, але Бангкок раней заяўляў, што не прызнае юрысдыкцыю суда па гэтым пытанні і аддае перавагу ўрэгуляваць спрэчку з дапамогай двухбаковых механізмаў[11].

23 ліпеня група тайскіх салдат падарвалася на міне ўздоўж мяжы, у выніку яны атрымалі раненні. Позна ўвечары тайскія ўлады адклікалі свайго пасла з Камбоджы і адначасова высылалі камбаджыйскага пасла ў Бангкоку[8][13].

Ваенная эскалацыя

[правіць | правіць зыходнік]

У ноч на 24 ліпеня 2025 года адбыліся ваенныя сутыкненні паміж войскамі Тайланда і Камбоджы каля старажытнага храма Та Моан Тхом, які знаходзіцца на тайландскай тэрыторыі, побач з аспрэчванай Камбоджай тэрыторыяй[14]. Бакі канфлікту абвінавацілі адзін аднаго ў пачатку баявых дзеянняў.

Па даных Камбоджы, рана раніцай тайскія сілы пачалі парушаць дамоўленасці, падняўшыся да храма і ўсталяваўшы калючы дрот у падставы. Пазней яны запусцілі беспілотнік на дзве хвіліны[15]. Камбаджыйцы дрот прыбралі, пасля чаго адбылася перастрэлка[16].

Па словах тайскіх вайскоўцаў, Камбоджа, перш чым накіраваць войскі ў спрэчны раён, запусціла разведвальны беспілотнік. Пазней камбаджыйскія войскі адкрылі агонь па памежных раёнах, былі параненыя двое тайскіх салдат. Вядома, што Камбоджа ўжывала розныя віды ўзбраенняў, у тым ліку ракетныя ўстаноўкі[8], і нанесла ўдар з РСЗА «Град» па памежнай тэрыторыі правінцыі Сісакет[17]. Камбаджыйцы заявілі пра захоп храмаў Та Моан Тоха, Та Моан Тхома и Та Крабей, а таксама раёна Мом Тэй[16].

Міністэрства замежных спраў Тайланда заявіла, што камбаджыйскія войскі абстралялі тайскую ваенную базу і ўдарылі па грамадзянскіх аб’ектах, што прывяло да ахвяр сярод мірнага насельніцтва. У адказ, шэсць тайскіх знішчальнікаў F-16 нанеслі ўдары па войскам праціўніка[17][18][8].

Затым баявыя дзеянні распаўсюдзіліся па меншай меры на шэсць раёнаў уздоўж граніцы[15], што прымусіла Тайланд зачыніць мяжу[18] праз рост загінулых[19]. Губернатары тайскіх правінцый Сурын, Бурырам, Сісакет і Убонратчатхані прынялі рашэнне аб эвакуацыі мірных жыхароў, якія пражываюць уздоўж мяжы з Камбоджай[14]. Эвакуацыя была праведзена па распараджэнні выконваючага абавязкі прэм’ер-міністра і міністра ўнутраных спраў Пхумтама Вечаячая, які даручыў Міністэрству ўнутраных спраў пачаць аперацыю па абароне раёнаў за лініяй фронту[20].

23 ліпеня Каралеўская армія Тайланда заявіла, што пачынае аперацыю на сушы і ў паветры для процідзеяння Камбоджы[21][22]. Таксама камандаванне Узброеных Сіл Тайланда паведаміла пра намер прымяніць цяжкае ўзбраенне супраць суседняй краіны[23].

Раніцай 25 ліпеня баі аднавіліся і бакі працягнулі абменьвацца агнём уздоўж спрэчнай мяжы. У гэты ж дзень успыхнулі жорсткія сутыкненні ў раёнах храмаў Та Моан Тхом і Та Крабі недалёка ад мяжы з ужываннем артылерыі, танкаў і авіяцыі. Тайскія войскі пачалі масіраванае наступленне ў спробе захапіць кантроль над гэтымі аб’ектамі, але камбаджыйцы адбілі атаку[24]. Па заявах тайскай арміі, каля храма Прэахвіхеа, аб’екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, на які абедзве краіны прэтэндуюць, было забіта больш за 100 камбаджыйскіх салдат[4]. Таксама вядома, што храм быў пашкоджаны пасля бамбардзіровак Тайланда[6].

Тайланд абвясціў ваеннае становішча ў сямі раёнах правінцыі Чантхабуры і ў адным раёне правінцыі Трат, якія мяжуюць з Камбоджай[4][25]. За два дні больш за 135 тысяч тайцаў было эвакуявана са спрэчных тэрыторый[26][27], а камбаджыйцаў ад 5 да 35 тысяч чалавек[28][1].

Раніцай 26 ліпеня камбаджыйскія войскі ўварваліся ў тайландскую правінцыю Трат, але былі адкінутыя тайландскай марской пяхотай назад[29][30].

Спыненне агню

[правіць | правіць зыходнік]

25 ліпеня прэм’ер-міністр Камбоджы Хун Манет паведаміў, што ён пагадзіўся на спыненне агню, прапанаванае прэм’ер-міністрам Малайзіі Анварам Ібрагімам. Увечары Тайланд заявіў, што згодны са спыненнем агню і разгледзіць гэта, але гэта павінна быць заснавана на «адпаведных рэальных умовах»[6] і што бягучыя атакі Камбоджы сведчаць аб адсутнасці добрай волі[30].

26 ліпеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён пагаварыў з прэм’ер-міністрамі Камбоджы і Тайланда, каб аказаць ціск на абедзве краіны, дамагчыся неадкладнага спынення агню і пакласці канец вайне, папярэдзіўшы, што не будзе заключаць гандлёвыя пагадненні ні з адной з краін, калі канфлікт працягнецца[31], у выніку чаго лідары абедзвюх краін дамовіліся «неадкладна сустрэцца і аператыўна дамовіцца аб спыненні агню»[32]. Кітай таксама прапанаваў выступіць пасярэднікам у перамовах, з’яўляючыся найбуйнейшым гандлёвым партнёрам бакоў канфлікту[30].

Увечары 27 ліпеня міністр замежных спраў Малайзіі пацвердзіў, што лідары Камбоджы і Тайланда сустрэнуцца на наступны дзень у Малайзіі для перамоваў аб спыненні агню пры пасярэдніцтве Анвара Ібрагіма[33].

28 ліпеня прэм’ер-міністр Тайланда Пхумтам Вечаячай і прэм’ер-міністр Камбоджы Хун Манет сустрэліся для перамоваў аб спыненні агню ў Путраджаі. Анвар Ібрагім заявіў, што краіны дамовіліся аб «неадкладным і безумоўным» спыненні агню ў спробе ўрэгуляваць канфлікт. На сустрэчы таксама прысутнічалі паслы ЗША і Кітая[9].

Аднак, па дадзеных тайландскай арміі, армія праціўніка, пасля ўступлення ў сілу перамір’і, атакавала тайскія падраздзяленні ў раёне Суранары. Пазней прэс-сакратар Міністэрства нацыянальнай абароны Камбоджы Малі Сачыта заявіла, што бакі выконваюць рэжым спынення агню і ваенныя дзвюх краін павінны заставацца на сваіх пазіцыях да пачатку перамоваў[34]. 29 ліпеня ваенныя камандзіры абодвух бакоў дамовіліся не размяшчаць войскі ўздоўж спрэчнай мяжы, захоўваць рэжым спынення агню, спыніць любыя перамяшчэнні войскаў і садзейнічаць вяртанню параненых і загінуўшых[35]. Міністры замежных спраў і абароны Камбоджы, Тайланда і Малайзіі таксама абавязаліся распрацаваць механізмы рэалізацыі і маніторынгу перамір’я[36].

7 жніўня адбылася сустрэча прадстаўнікоў міністэрстваў абароны абодвух краін у Куала-Лумпуры, якая завяршылася пагадненнем аб працягу рэжыму спынення агню. Таксама бакі канфлікту пагадзіліся вырашыць назіральнікам з АСЕАН аглядаць спрэчныя памежныя раёны, каб гарантаваць неаднаўленне баявых дзеянняў.

9 жніўня, па дадзеных тайскай арміі, трое тайскіх салдат пацярпелі ў выніку падрыву на міне падчас патрулявання мяжы з Камбоджай[37].

  1. а б в Боевые действия на границе Таиланда и Камбоджи не утихают. Радио Свобода(руск.). 2025-07-26. Праверана 2025-07-26.
  2. SBM News. sbm.news. Праверана 28 ліпеня 2025.
  3. а б в г Death toll in Thailand-Cambodia border clashes hits 32, over 130 injured (англ.). Al Jazeera. Праверана 26 ліпеня 2025.
  4. а б в г Narin, Sun (2025-07-25). Thailand Warns of War With Cambodia as Deadly Clashes Enter 2nd Day. The New York Times [амерыканская англійская]. 0362-4331. Праверана 2025-07-25.
  5. Thailand-Cambodia clashes kill at least 15 as 130,000 flee border area (англ.). Al Jazeera. Праверана 25 ліпеня 2025.
  6. а б в Naing, Shoon (2025-07-25). Thailand and Cambodia exchange heavy artillery fire as border battle expands. Reuters(англ.). Праверана 2025-07-25.
  7. Kemp, Helen Regan, Kocha Olarn, Lauren Kent, Olivia. At least 12 killed in deadly clashes as border dispute between Thailand and Cambodia escalates (англ.). CNN (24 ліпеня 2025). Праверана 24 ліпеня 2025.
  8. а б в г д Что известно о боях на границе Таиланда и Камбоджи (руск.). Ведомости (24 ліпеня 2025). Праверана 24 ліпеня 2025.
  9. а б Thailand, Cambodia agree to ‘immediate, unconditional’ ceasefire (англ.). Al Jazeera. Праверана 28 ліпеня 2025.
  10. Cambodia says soldier killed in brief border skirmish with Thai troops. Reuters(англ.). 2025-05-28. Праверана 2025-07-24.
  11. а б в Landmine dispute escalates tensions between Thailand and Cambodia. Reuters(англ.). 2025-07-22. Праверана 2025-07-24.
  12. Olarn, Helen Regan, Kocha. Thailand’s prime minister suspended over leaked phone call with former strongman (англ.). CNN (1 ліпеня 2025). Праверана 24 ліпеня 2025.
  13. SBM News. sbm.news. Праверана 28 ліпеня 2025.
  14. а б Армии Таиланда и Камбоджи обменялись ударами на спорном участке границы (руск.). BBC News Русская служба (24 ліпеня 2025). Праверана 24 ліпеня 2025.
  15. а б Sharman, Helen Regan, Kocha Olarn, Lex Harvey, Antoinette Radford, Laura. Thailand launches airstrikes on Cambodian military targets as deadly border dispute escalates (англ.). CNN (24 ліпеня 2025). Праверана 24 ліпеня 2025.
  16. а б SBM News. sbm.news. Праверана 28 ліпеня 2025.
  17. а б Таиланд нанес авиаудар по Камбодже после обстрела своих военных из РСЗО (руск.). Российская газета (24 ліпеня 2025). Праверана 24 ліпеня 2025.
  18. а б Thailand and Cambodia exchange fire in deadly border clashes (англ.). Al Jazeera. Праверана 24 ліпеня 2025.
  19. Coughlan, Joe (2025-07-24). Thailand-Cambodia border dispute live: Thailand closes border with Cambodia as death toll from fighting rises. the Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2025-07-24.
  20. Four Cambodian-border provinces evacuate villagers (англ.). nationthailand (24 ліпеня 2025). Праверана 24 ліпеня 2025.
  21. ข่าวสด. ด่วน! ทบ.เปิดปฏิบัติการ 'ยุทธบดินทร์' ทั้งทางบก-อากาศ บดขยี้ผู้ที่เหยียบย่ำแผ่นดินไทย (тайск.). ข่าวสด (24 ліпеня 2025). Праверана 24 ліпеня 2025.
  22. SBM News. sbm.news. Праверана 28 ліпеня 2025.
  23. Таиланд планирует применить тяжелое вооружение против Камбоджи (руск.). Газета.Ru (24 ліпеня 2025). Праверана 24 ліпеня 2025.
  24. На границе Камбоджи и Таиланда произошли новые бои. РИА Новости. 2025-07-25.
  25. Таиланд ввел военное положение в восьми провинциях на границе с Камбоджей (руск.). РБК (25 ліпеня 2025). Праверана 25 ліпеня 2025.
  26. Yeung, Kocha Olarn, Jessie. More than 135,000 displaced as Thailand-Cambodia border clashes enter second day (англ.). CNN (25 ліпеня 2025). Праверана 25 ліпеня 2025.
  27. Ratcliffe, Rebecca (2025-07-25). Thailand-Cambodia dispute: 130,000 Thai civilians evacuated amid second day of clashes. The Guardian [брытанская англійская]. 0261-3077. Праверана 2025-07-25.
  28. Niem Chheng (2024-07-24). Nearly 5,000 evacuated to safety in Oddar Meanchey province. The Phnom Penh Post.
  29. The Reporters: ВС Камбоджи пытались вторгнуться в Таиланд и были отброшены (2025-07-25). В Таиланде заявили о попытке вторжения ВС Камбоджи на территорию страны. РИА Новости.
  30. а б в Why Are Thailand and Cambodia Fighting? Here's a Quick Guide(англ.). 2025-07-24. Праверана 2025-07-26.
  31. Naing, Shoon (2025-07-26). Trump says Thailand and Cambodia agree to hold immediate ceasefire talks. Reuters(англ.). Праверана 2025-07-26.
  32. Deadly border clashes between Thailand and Cambodia continue as pressure for ceasefire mounts - CBS News (англ.). www.cbsnews.com (26 ліпеня 2025). Праверана 26 ліпеня 2025.
  33. Reuters. Таиланд и Камбоджа проведут переговоры по поводу смертоносного пограничного конфликта в Малайзии. (англ.). Reuters (27 ліпеня 2025). Праверана 27 ліпеня 2025.
  34. Таиланд обвинил Камбоджу в нарушении перемирия (руск.). РБК (29 ліпеня 2025). Праверана 29 ліпеня 2025.
  35. Wongcha-um, Panu (2025-07-29). Guns fall silent on Thai-Cambodia border as commanders seek to uphold truce. Reuters(англ.). Праверана 2025-07-29.
  36. Thailand-Cambodia July 2025 border conflict and its context (англ.). Silobreaker (6 жніўня 2025). Праверана 12 жніўня 2025.
  37. Thai soldiers injured by landmine near Cambodia amid fragile truce (англ.). Al Jazeera. Праверана 12 жніўня 2025.