Камберленд (рака)
Выгляд
Камберленд | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 46 830 км² |
Расход вады | 862 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Clover Fork Cumberland River[d] і Martins Fork Cumberland River[d] |
• Каардынаты | 36°50′42″ пн. ш. 83°19′26″ з. д.HGЯO |
Вусце | Агая |
• Каардынаты | 37°08′36″ пн. ш. 88°24′29″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Агая → Місісіпі → Мексіканскі заліў |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Камберленд (англ.: Cumberland) — рака на поўдні Злучаных Штатаў, левы прыток ракі Агая. Даўжыня — 1106 км, плошча басейна 46830 км². Сярэдні расход вады 774 м³/с.
Бярэ пачатак у акрузе Харлан ва ўсходнім Кентукі на плато Камберленд, цячэ праз паўднёва-ўсходні Кентукі, перасякае паўночны Тэнесі, затым выгінаецца, паварочвае на поўнач у заходні Кентукі, дзе ўпадае ў раку Агая.
Жыўленне снегава-дажджавое. Характэрна вясенне-летняе разводдзе.
Створаны буйныя вадасховішчы (у т.л. аднайменнае даўжынёй 160 км). Суднаходная на 738 км ад вусця. На рацэ горад Нэшвіл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).