Каменная стадыя ў Паўночнай Амерыцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каменная стадыя
позні палеаліт
Каменнае наверша з Фларыды
Геаграфічны рэгіён Паўночная Амерыка
Лакалізацыя ЗША, Канада
Датаванне да 8 тысячагоддзя да н. э.
Носьбіты палеаіндзейцы
Тып гаспадаркі паляванне і збіральніцтва

Каменны перыяд (англ.: Lithic period), або каменная стадыя (англ.: Lithic stage) — стадыя развіцця археалагічных культур ў дакалумбавую эпоху Паўночнай Амерыкі да 8 тысячагоддзя да н. э.

Вылучаны амерыканскімі археолагамі ў 1958 г. як час з’яўлення на Амерыканскім кантыненце першых штучных каменных прылад з адшчэпамі. На яго працягу сфарміраваліся 2 спосаба апрацоўкі камянёў:

  • Ударная
  • Лускаватая (рыфленая)

Прыкладам другога, больш складанага спосаба з’яўляецца традыцыя Фолсам.

Каменны перыяд супадае з познім палеалітам і перасяленнем палеаіндзейцаў з Азіі праз Берынгію. Найбольш вядомая культура каменнага перыяду — Кловіс.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]