Перайсці да зместу

Малявічы (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Каменныя магілы (Малявічы))
Славутасць
Малявічы
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000129шыфр 613В000129

Курганны могільнік, каменныя магілы (IX—XI стагоддзі) — археалагічны помнік, за 2,1 км на паўднёвы захад ад вёскі Малявічы (Вілейскі раён), на правым беразе Віліі.

Скроневае кальцо і бляшкі-накладкі налобнага венчыка з каляровага металу.

Каля 20 насыпаў некалі займалі паўночную і паўночна-ўсходнюю частку могілак, справа ад дарогі на Альхоўку (Вілейскі раён), злева пры дарозе на Уладыкі. Мясцовая назва Паганскія Могілкі. Дыяметр іх быў 3,5-6 м, вышыня 0,4-0,9 м. У час інвентарызацыі курганы не выяўлены. Хутчэй за ўсё яны знішчаны сучаснымі магіламі, некаторыя з іх вельмі зараслі і цяпер не бачны.

Больш за 50 каменных магіл з круглымі або авальнымі каменнымі вымасткамі або абкладзеных камянямі па перыметры.

Вядомы з канца XIX ст., абследавалі ў 1980 годзе А. Р. Мітрафанаў, у 1985 годзе Я. Г. Звяруга.