Камень (Лепельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Камень
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 340 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2132
Аўтамабільны код
2
Камень на карце Беларусі ±
Камень (Лепельскі раён) (Беларусь)
Камень (Лепельскі раён)
Камень (Лепельскі раён) (Віцебская вобласць)
Камень (Лепельскі раён)

Ка́мень[1] (трансліт.: Kamień, руск.: Камень) — аграгарадок у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Каменскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аграгарадок знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 95 км ад Віцебска[2], каля перакрыжавання аўтамабільных дарог М3 і Р114[3]. Каля аграгарадка азёры Каменскае, Ісценка і Дзявочае[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Пакашаў. А. Адам, 1812 г.

Упершыню Камень згаданы ў XVII ст., калі мястэчка знаходзілася ў валоданні князёў Друцкіх-Сакалінскіх і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У 1631 годзе Крыштап Друцкі-Сакалінскі, кашталян полацкі, фундаваў у Камені царкву. У XVIII ст. мястэчка перайшло да роду Пакашаў.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Праект царквы-мураўёўкі, 1863 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губерні. У 1796 годзе тут збудавалі касцёл, у 1868 годзе — царкву.

У 1863 годзе ў Камені лепельскім урачом шляхоў зносін, доктарам медыцыны Л. В. Герасімовічам[5] была адчынена часовая сіфілітычная бальніца[6].

На 1882 год у Камені было 96 двароў, дзейнічалі царква і каталіцкая капліца, працавалі народнае вучылішча і паштовая станцыя.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камень абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

20 жніўня 1924 года Камень вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавета Лепельскага раёна. На 1997 год у вёсцы было 123 двары. У 2000-я гады Камень атрымаў афіцыйны статус аграгарадка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1997 год — 425 жыхароў, 123 двары[2].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  3. Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 25. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
  4. Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  5. Памятная книжка Витебской губернии на 1863 год. С. 58 (руск.)
  6. Крючок, Г. Р. Очерки истории медицины Белоруссии / Г. Р. Крючок. — Минск : Беларусь, 1976. — С. 117.
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 519.
  • Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 25. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-34. выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]