Камергер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Камергер — прыдворнае званне ў некаторых еўрапейскіх манархіях.

У Рэчы Паспалітай было ўведзена каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам III Сабескім і атрымала распаўсюд як «ганаровае званне» пры праўленні Станіслава Аўгуста Панятоўскага. За увесь час існавання Рэчы Паспалітай званне камергера належала каля 19 чал.

У Расійскай імперыі першапачаткова камергер быў службовай асобай пры двары, якая кіравала якой-небудзь вызначанай галіной палацавага ўпраўлення. З гэтымі функцыямі звязаная прынятая ў шматлікіх краінах рэгалія камергера — залаты ключ на блакітнай стужцы. У Расіі ўказам Аляксандра I ад 3 красавіка 1809 г. прыдворны штат камергераў быў скарочаны, і ў далейшым гэтае званне набыло характар ганаровага. З 1836 года да звання камергера прадстаўляліся ў Расіі толькі дваране, якія былі на дзяржаўнай службе і мелі чын не ніжэй сапраўднага стацкага саветніка.

Першапачаткова адносіўся да V класа Табелі аб рангах, а з 1737 г. быў у VI класе Табелі аб рангах, у 1809 г. пераведзены ў IV клас.