Камерны аркестр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Камерны аркестр — невялікі калектыў (звычайна, 4-12 чалавек), які выконвае камерную музыку.

Да з'яўлення сімфанічных аркестраў (у XIX стагоддзі) былі фактычна адзіным тыпам аркестравага калектыву (выключэнне тут складаюць некаторыя оперныя і аратарыяльныя партытуры XVII-XVIII стагоддзяў, якія ўключаюць арган ці пашыраны састаў духавых і ўдарных інструментаў, у тым ліку оперы Клаўдзіа Мантэвердзі, араторыі Георга Фрыдрыха Гендэля і інш.). Пачынаючы з XVII стагоддзя камерныя аркестры часта меліся пры дварах герцагаў і іншых дваран, якія маглі дазволіць сабе ўтрымліваць маленькі аркестр. Так, напрыклад, Іаган Себасцьян Бах з 1703 года быў скрыпачом у камерным аркестры герцага Іагана Эрнста III.

У XIX стагоддзі камерныя аркестры паступова выцясняюцца сімфанічнымі.

У XX стагоддзі камерныя аркестры зноў атрымліваюць распаўсюджанне — не ў апошнюю чаргу як рэакцыя на велізарныя саставы познерамантычных аркестраў (напрыклад, павялічаныя аркестравыя саставы ў партытурах Рыхарда Вагнера, Антона Брукнера, Густава Малера, Рыхарда Штраўса, Аляксандра Скрабіна).

Творы для камернага аркестра ў XX стагоддзі пісалі Арнольд Шонберг (Камерная сімфонія № 1), Алан Хаванес ("Анахід", фантазія для камернага аркестра, Сімфонія № 6 для камернага аркестра), Альфрэд Шнітке (Канцэрт № 3 для скрыпкі з аркестрам) і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]