Камотэс
Камотэс | |
---|---|
| |
Плошча | 4 310 км² |
Найбольшая глыбіня | 323 м |
![]() |
Камотэс (англ.: Camotes Sea) — міжастраўное мора ў Філіпінскім архіпелагу, паміж астравамі Лейтэ, Бахол і Себу. На поўначы злучаецца з морам Вісаян, на поўдні пралівамі Канігаа і Бахол — з морам Мінданаа.
Глыбіня да 323 м. У цэнтральнай частцы узвышаецца група астравоў Камотас. Клімат трапічны, мусонны. З чэрвеня па кастрычнік частыя тайфуны. Тэмпература вады ўзімку 24—27 °С, улетку 28—29 °C. Салёнасць каля 34,5 праміле. Прылівы няправільныя паўсутачныя, іх велічыня 1—2 м.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |