Камо Арташэсавіч Аганесян

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Камо Аганесян)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Камо Аганесян
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Камо Арташэсавіч Аганесян
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1992(1992-10-05)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Арменіі Арменія
Рост 177 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Казахстана Жэтысу
Нумар 5
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2000 — 2001 Сцяг Арменіі Шэнгавіт (Ерэван)
2002 — 2007 Сцяг Арменіі Пюнік (Ерэван)
Клубная кар’ера*
2008 Сцяг Арменіі Патані (Ерэван) 15 (0)
2009 — 2016 Сцяг Арменіі Пюнік (Ерэван) 175 (27)
2009   Сцяг Арменіі Пюнік-2 (Ерэван) 5 (5)
2017 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 28 (3)
2018 — Сцяг Казахстана Жэтысу (Талдыкарган) 31 (1)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Арменіі Арменія (да 17)
2009 — 2011 Сцяг Арменіі Арменія (да 19) 5 (0)
2011 — 2013 Сцяг Арменіі Арменія (да 21) 10 (1)
2012 — Сцяг Арменіі Арменія 37 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 снежня 2017.

Камо Аганесян[2] (арм.: Կամո Հովհաննիսյան, нар. 5 кастрычніка 1992, Ерэван) — армянскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Жэтысу» з Талдыкаргана і нацыянальнай зборнай Арменіі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Ерэване, але потым сям’я пераехала ў Беларусь, дзе жыла спачатку ў Магілёве, а потым у Жодзіна[3]. У 2000 годзе Камо вярнуўся ў Ерэван, дзе пачаў займацца футболам у школе «Шэнгавіт», але неўзабаве перайшоў у «Пюнік». У 2008 годзе выступаў за клуб «Патані», які быў складзены з ігракоў юнацкай зборнай Арменіі, на наступны сезон вярнуўся ў «Пюнік», дзе спачатку выступаў за другую каманду, а ўжо з сезону 2010 замацаваўся ў асноўным складзе. Разам з «Пюнікам» выйграў тры тытулы чэмпіёна Арменіі і пяць кубкаў краіны.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Стаў асноўным іграком жодзінцаў, у схеме з пяццю абаронцамі звычайна выступаў у якасці правага крайняга абаронцы. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком каманды ў сезоне 2017. Па заканчэнні сезону ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[5].

У студзені 2018 года вярнуўся ў Арменію, падпісаўшы кантракт з «Алашкертам»[6]. Аднак, неўзабаве адправіўся на прагляд у талдыкарганскі «Жэтысу» і ў выніку пачаў у яго складзе сезон 2018.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Арменіі розных узростаў. 28 лютага 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Арменіі ў таварыскім матчы супраць Сербіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Арменіі 01Чэмпіён Чэмпіён Арменіі (3): 2009, 2010, 2015
  • Сцяг Арменіі 02Сярэбраны прызёр Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2011
  • Сцяг Арменіі 03Бронзавы прызёр Бронзавы прызёр чэмпіянату Арменіі: 2016
  • Сцяг Арменіі Уладальнік Кубка Арменіі (5): 2009, 2010, 2013, 2014, 2015
  • Сцяг Арменіі Уладальнік Суперкубка Арменіі: 2010

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]