Кампора-Сан-Джавані
Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле! Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ці лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
Фрацыёнэ
Кампора-Сан-Джавані
Campora San Giovanni
| ||||||||||||||||||||||||
Кампора-Сан-Джавані (італ.: Campora San Giovanni, неап.: Campura San Giuvanni, сіц.: Campura Santu Janni) — фрацыёнэ (дробная адміністрацыйная адзінка) ў Калабрыі, Італія (у складзе камуны Амантэя правінцыі Касенца).39°04′05″ пн. ш. 16°05′38″ у. д.HGЯO
Размешчана на ўзбярэжжы Тырэнскага мора, над бухтай Кампора; гавань (збуд. 2002). Чыгуначная лінія і аўтадарога SS18; у 8 км ад шашы A3, у 25 км ад міжнароднага аэрапорта Ламезія-Тэрме (Lamezia Terme). Насельніцтва 7,340 тыс.ч. (2011).
Мясцовая эканоміка асноўваецца на турызме і сельскай гаспадарцы. Вытворчасць віна і алею. З 1950-х гг. вырошчваецца чырвоная трапейская цыбуля (Red onion of Tropea). Тутэйшая кухня — тыпова калабрыйская.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У антычнае час на тэрыторыі сучаснай Кампоры размяшчаліся два гарады Вялікай Грэцыі:
- Тэмеза (або Тэмпса) - адзін з самых старажытных аўсонскіх гарадоў у Паўднёвай Італіі, зрабіўся потым рымскай калоніяй.
- Клець.
Абодва горада, што варагавалі адзін з адным, сталі ахвярай пірацкіх нападаў і пазней былі разбураныя. Мясцовае ж насельніцтва збегла ў горы. Пасля тэрыторыя сучаснай Кампоры была аб'ектам каланізацыі і заваёў з боку многіх народаў: фінікійцаў, грэкаў, рымлян, варвараў, арабаў, візантыйцаў і нарманаў.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Архітэктурныя выдатнасці складаюцца з вялікай вежы 14 ст. (мясцовая дыял. назва U Turriune) і плошчы Святога Францыска Паольскага. Святы Францыск з Паолы лічыцца мясцовым святым патронам, а яго дні (1 – 3 верасня) адзначаюцца вялікай працэсіяй са статуяй святога і прыцягваюць пілігрымаў з навакольных вёсак.
Ураджэнцы Кампоры[правіць | правіць зыходнік]
- Анджэла Вадаччына, (1890-1976), партызан, селянін і палітычны актывіст, кампарэсы яго называлі "Майстар Анджэла".
- Фабрицыё Філіпа, канадска-амерыканскі акцёр і сцэнарыст.
- Фабіян Маззай, аргенціна-іспанскі акцёр і сцэнарыст, вядомы таксама як Гарацыя па ТБ "Un Paso Adelante", бацькі называлі яго Марынела.
- Джэрам Руджэра, італьянскі мадэльер, вядомы майстар мужчынскага адзення. Бацька Банавентура, быў родам з наваколля Козза.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Матэрыял англамоўнага раздзелу Вікіпедыі [11.9.2008]. — [1].